Грамадства

«Калі штосьці здарыцца з маім бацькам — гэта злая воля дрэнных людзей». Працягваюць судзіць Сцяпана Латыпава

Аднавіўся суд над жыхаром мінскай «Плошчы Перамен» Сцяпанам Латыпавым. Працэс спынялі на доўгі час: на першым жа пасяджэнні Сцяпан заявіў, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа пагражалі завесці крымінальныя справы ў дачыненні да яго сваякоў і суседзяў, калі ён не прызнае віну, расказаў, што больш месяца правёў у невыносных умовах. Затым — праткнуў сабе горла ручкай проста ў клетцы. Праз гэта Латыпава адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу, якая прызнала яго здаровым.

27 ліпеня на судзе давалі паказанні сведкі. Міліцыянт Пятроў, які затрымліваў Латыпава, сказаў, што пацярпелым сябе не лічыць. Дапыталі таксама былую жонку Сцяпана, якая ахарактарызавала яго вельмі станоўча.

Калі суддзя прапанаваў Сцяпану задаць пытанне былой жонцы, Латыпаў сказаў: «Сведка, вам вядома, што абвінавачаны пражыў з вамі найлепшыя гады свайго жыцця?» Суддзя зрабіў яму за гэта заўвагу.

У перапынку Сцяпан выказаўся: калі нешта здарыцца з яго бацькам (яго саб'е машына, ударыць маланка, нечакана спыніцца сэрца), то ён будзе лічыць, што «гэта злая воля кагосьці з дрэнных людзей».

Нагадаем, Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня каля мурала з «Дыджэямі перамен». Праз некалькі дзён на дзяржтэлебачанні выйшлі сюжэты пра тое, што Латыпаў нібыта збіраўся распыляць яды, каб цкаваць міліцыянтаў, але ў справе гэтых абвінавачанняў не аказалася. Латыпава абвінавачваюць па трох артыкулах: «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1, 2 арт. 342), «Супраціў міліцыі» (ч. 2 арт. 363) і «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 ). Яму пагражае да 10 гадоў.

Каментары

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Галоўнае
Усе навіны →