Свет

Прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару шпіталізавалі пасля больш чым 10 дзён ікаўкі

Жаір Балсанару шпіталізаваны 14 ліпеня з-за хранічнай ікаўкі, якая працягваецца амаль два тыдні, паведамляе Associated Press.

Балсанару знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў горадзе Бразіліа і «пачуваецца добра», распавялі ў офісе прэзідэнта. Ён павінен прабыць пад наглядам дактароў у шпіталі ці дома ад 24 да 48 гадзін.

У апошнія тыдні ў Жаіра Балсанару некалькі разоў узнікалі цяжкасці, калі ён размаўляў, якія ён тлумачыў пастаяннай ікаўкай. Так, 7 ліпеня падчас выступу на радыё ён папрасіў прабачэння перад слухачамі і сказаў, што ікае ўжо пяць дзён: «Я ікаю 24 гадзіны ў суткі».

Ён звязваў гэта з прыёмам некаторых лекаў. 8 ліпеня падчас трансляцыі ў фэйсбуку Балсанару зноў папрасіў прабачэння за ікаўку.

У 2018-м на Балсанару напалі з нажом падчас перадвыбарнай кампаніі. Яго паранілі ў жывот, пашкодзіўшы кішэчнік. Пасля гэтага Балсанару перанёс некалькі аперацый, частка з якіх не звязаная з нападам.

Каментары

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →