Кабмін Украіны ўхваліў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Канчатковае рашэнне за РНБА
Кабінет міністраў Украіны ўхваліў увядзенне санкцый супраць Беларусі. На працягу месяца санкцыйны спіс перададуць на разгляд Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА), паведамляе РБК-Украіна.
Прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль, РБК-Украіна
Праект пастановы быў ухвалены без абмеркавання, таму на пасяджэнні Кабінета міністраў не агучылі новыя падрабязнасці.
У матэрыялах на сайце ўрада санкцыйнага спісу няма.
Каментары