Грамадства

«Праз 10 хвілін пасля пачатку прыйшлі сілавікі». Што адбылося на спектаклі з удзелам Зарэцкай

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая была затрыманая ўчора разам з іншымі гледачамі пастаноўкі «Белы трус, Чырвоны трус». Уначы іх выпусцілі. Расказваем, што вядома.

Аксана Зарэцкая

«Белы трус, Чырвоны трус» — гэта п'еса, разлічаная на аднаго акцёра. Яе напісаў іранскі драматург Насім Салейманпур, які адмовіўся пайсці ў войска. За гэта яму забаранілі выязджаць за межы краіны. У 2010-м ён напісаў п'есу і такім чынам стаў грамадзянінам сусвету: яго твор пераклалі больш, чым на 25 моваў і паставілі ў 49 краінах свету.

Беларусь мусіла стаць 50-й. За ажыццяўленне ўзялася незалежная кампанія HomoCosmos.

Згодна з ідэяй драматурга, новы выканаўца не мае ніякага ўяўлення, што яму ці ёй трэба граць. Тэкст п'есы ў закрытым канверце чакае героя на сцэне.

У Беларусі спектакль планавалі паказваць з трыма рознымі выканаўцамі: Аксанай Зарэцкай, Дзянісам Дудзінскім і Аляксандрам Ждановічам.

Прэм'еру прызначылі на люты 2021-га, але потым увесь час пераносілі — на сакавік, красавік, май. У адным выпадку адмаўляла пляцоўка, у другім спектаклю анулявалі гастрольнае пасведчанне па «эпідэміялагічных прычынах»…

У выніку, як стала вядома «Нашай Ніве», быў зроблены відэазапіс гэтага спектакля з удзелам Аксаны Зарэцкай. Учора яна пайшла паглядзець на ўласную ігру з экрана. Гэта быў яе дэбют як актрысы.

Як расказаў «НН» адзін з гледачоў,

яны збіраліся адпачыць, прыйшлі з шампанскім. Але праз 10 хвілін пасля пачатку прыйшлі сілавікі і затрымалі 10 гледачоў.

Якую структуру яны прадстаўлялі (КДБ, ГУБАЗіК або нейкую іншую), не патлумачылі.

«Паводзілі сябе карэктна. Тварам у падлогу не клалі. Ды і нязручна паненак на шпільках тварам у падолгу».

Усіх затрыманых адвезлі ў Цэнтральнае РУУС і з'ехалі. Там усё ішло вельмі павольна. Да ночы адпусцілі чатырох людзей, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці. Астатніх затрымалі да суда. Забралі абсталяванне і тэлефоны.

Як кажа знаёмы Зарэцкай, у пратаколе сцвярджаецца, што яна — трэнер па этыкеце — лаялася, білася, ірвала на міліцыянце вопратку і ўпіралася нагамі. Па яго словах, такое абвінавачванне выставілі і астатнім затрыманым.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →