МУС і СК прапанавалі заводзіць крымінальную справу, калі прызыўніка не будзе ў Беларусі
Міністэрства ўнутраных спраў і Следчы камітэт прапанавалі заводзіць крымінальныя справы ў дачыненні да прызыўніка, калі ён ухіляецца ад выканання воінскага абавязку і знаходзіцца за мяжой. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка, паведамляе сайт Савета Рэспублікі.
Такое рашэнне дазволіць узаемадзейнічаць з органамі ўнутраных спраў іншых краін, выконваючы патрабаванні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Пры наяўнасці ў маладога чалавека аб'ектыўнай прычыны знаходжання за мяжой крымінальная справа будзе закрытая.
Каментары