У Навагрудскім раёне два дні шукалі 11-гадовага хлопчыка. Яго знайшлі ў стозе сена
Хлопчык пайшоў з дому ў невядомым кірунку 23 мая.
Раніцай 25 мая Ягора знайшлі супрацоўнікі Навагрудскага РАУС у адным з закінутых будынкаў у стозе сена за паўкіламетра ад дома, паведамляе абласная міліцыя.
Пошукі працягваліся два дні. У іх удзельнічалі супрацоўнікі Навагрудскага РАУС, Упраўлення крымінальнага вышуку аблвыканкама, ратавальнікі, прадстаўнікі епархіі.
Хлопчыка перадалі бацькам, за ягоным здароўем назіраюць медыкі.
Каментары