Грамадства

У Нясвіжскім раёне знішчылі самую маленькую ў Беларусі калонію суслікаў. Што там нарабілася?

Год таму каля вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна знайшлі калонію суслікаў — самую маленькую ў Беларусі, на 10-12 жылых нораў. Цяпер яна знішчана. 9 мая поле ўзаралі і суслікаў фактычна закапалі.

Фота Аляксандра Вінчэўскага, АПБ.

Рабы суслік занесены ў Чырвоную кнігу. За апошнія 80 год яго папуляцыя на тэрыторыі Беларусі скарацілася больш чым на 90%. 

«За савецкім часам з грызуном змагаліся як са шкоднікам, труцілі хіміяй. У Заходняй Беларусі ставіліся больш ашчадна. А калі ў 1939 годзе гэтыя землі далучылі, там таксама пачалося актыўнае асваенне палёў і знішчэнне сусліка катастрафічнымі тэмпамі. Пасля палі засявалі монакультурамі — рапсам, ячменем, — а звяркі ў такіх дрэнна жывуць», — дзеліцца нясвіжскі заолаг Сяргей Шакала.

Тэмай захавання папуляцыі зацікавіліся толькі ў 2010-х. У 2019-м было знойдзена 12 калоній суслікаў. Цяпер іх усяго 5 — у Капыльскім і Нясвіжскім раёне. Ахоўны статус мае толькі адна — у вёсцы Юшавічы.

Па словах Сяргея Шакала, палі, на якіх жывуць суслікі, пры неабходнасці можна браць у сельскагаспадарчы абарот, але ў адпаведнасці са спецыяльнай тэхналогіяй.

«Ёсць практыка — шчылінны падсеў, пры якім парушаецца толькі верхні слой зямлі. Гэта не закранае суслікаў. Але ў калгасе такой тэхнікі няма. Таму яны робяць глыбіннае ўзворванне».

Чаму месца жыхарства знішчанай калоніі суслікаў не ахоўвалася? Гэты статус надаюць мясцовыя органы ўлады. У Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя кажуць, што гэтага не зрабілі, бо пашпарт месца з Акадэміі навук яны не атрымлівалі. Хоць пра само паселішча ведалі.

«Летась мы выязджалі з навукоўцамі на поле, яны ставілі фотапасткі. Там было 2-3 норкі, але фотапасткі ніводнага здымка сусліка не зрабілі», — каментуе начальнік інспекцыі Юрый Грынкевіч.

Як тлумачаць заолагі, тое, што суслікаў тут складана заўважыць, не дзіўна — у такой маленькай колькасці яны вядуць сябе надзвычай асцярожна.

У навукова-практычным цэнтры па біярэсурсах Акадэміі навук тлумачаць механізм надання ахоўнага статусу. Складаецца пашпарт месца жыхарства рэдкай жывёлы (гэта не абавязкова робіць Акадэмія навук). Разам з пашпартам складаецца ахоўнае абавязацельства землекарыстальніку. Пасля гэта перадаецца ў раённую інспекцыю, а яны перанакіроўваюць дакументы ў райвыканкам. Калі пашпарт быў распрацаваны не Акадэміяй навук, ён ідзе на ўзгадненне да іх. І пасля райвыканкам гэта зацвярджае.

Пашпарты для ўжо знішчанай калоніі пад Сейлавічамі проста не паспелі распрацаваць. 

Але нават калі тэрыторыя не мае адмысловага статусу, гэты від жывёл знаходзіцца пад аховай. Звычайна прадпрыемствам паведамляюць пра адказнасць за знішчэнне звяркоў (згодна з артыкулам 16.8 КаАП за парушэнне патрабаванняў па ахове дзікіх жывёл юрыдычнай асобе пагражае штраф ад 35 да 500 базавых велічынь). У выпадку з гэтым маленькім паселішчам, знойдзеным год таму, папярэдзіць гаспадарку «Сейлавічы», у чыім карыстанні поле, здаецца, проста забылі. 

Аховай суслікаў шчыльна займаецца грамадская арганізацыя «Ахова птушак бацькаўшчыны». Яе дырэктар Аляксандр Вінчэўскі кажа, што праблема сістэмная. Для калоніі, знойдзенай год таму, пашпарт не паспелі зрабіць, але ж для астатніх дакументы падавалі яшчэ ў 2019 годзе. У райвыканкаме іх так і не падпісалі. Ці не пусцяць у ход і гэтыя палі?

«На сустрэчы ў выканкаме тады заяўлялі, што там добрая глеба, яны згубяць мільёны праз гэтых суслікаў, трэба іх перасяляць. Хоць некаторыя палі, дзе суслікі жывуць, 15-20 гадоў ніхто не чапаў. Чаму яны зараз спатрэбіліся?

Узворванне зямлі — найгоршае ўздзеянне на сусліка. Летась іншая гаспадарка ўзарала зямлю, дзе жылі звяркі, і толькі ўскладніла сабе сітуацыю. Атрымалася, што некалькі суслікаў выжыла і перасялілася на поле побач. Цяпер па правілах трэба два палі ахоўваць».

Каментары

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА1

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ3

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе13

«Масфільм» перадаў расійскай арміі танкі і БМП са складоў кінастудыі2

Якія выбары, такія і сцэнары. Чаму адразу два спарынг-партнёры Лукашэнкі знялі сваю кандыдатуру7

Памятаеце расійскага кіта-шпіёна Хвалдзіміра? Насамрэч яго звалі Андруха і шпіёнам ён не быў2

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА1

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →