ФСБ Расіі паказала BІДЭАЗАПІС размовы Фядуты і Зянковіча ў рэстаране і іх затрымання
У эфіры праграмы «Вести недели» з Дзмітрыем Кісялёвым на тэлеканале «Россия-1» паказалі кадры «аператыўнай відэаздымкі ФСБ», на якіх Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч нібыта «абмяркоўваюць адхіленне («устранение») Лукашэнкі».
«Задача нумар адзін — адхіліць самага галоўнага. Задача нумар два — блакаваць унутраныя войскі, блакаваць АМАП. Задача нумар тры — заняць некалькі сімвалічных аб'ектаў у цэнтры горада, у тым ліку радыёстанцыю, тэлебачанне, каб мы маглі зачытаць зварот. І пажадана заблакаваць Мінск, каб не маглі падцягнуць знешнія войскі», — сказаў Зянковіч на відэа.
«Як мінімум 30 чалавек яшчэ <…> павінны быць інтэрнаваныя літаральна ў першую гадзіну. Выканаўца абавязкаў прэм'ера аўтаматычна становіцца выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, таму ён павінен быць інтэрнаваны», — дадаў Фядута.
Таксама ў праграме сказалі, што, паводле звестак ФСБ, Фядута і Зянковіч таксама планавалі прысвоіць маёмасць Лукашэнкі. А інфармацыю аб вышэйшых асобах яны атрымалі ад хакераў. «Нашы хлопцы ўзламалі сервера МУС, КДБ, Следчага камітэта. Выпампавалі ўсе базы даных. Усе асабістыя даныя мы дамо», — распавёў Зянковіч.
Каментары