Міліцыя папярэджвае пра новыя спосабы крадзяжу грошай кіберзлачынцамі. Ашуканцы прадстаўляюцца работнікамі службы бяспекі банка і пераключаюць званок на псеўдасупрацоўніка міліцыі, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС аблвыканкама.
Ад імя службы бяспекі банка ашуканцы паведамляюць аб правядзенні службовага расследавання па факце крадзяжу грошай кліентаў нейкім работнікам банка, у сувязі з чым просяць не тэлефанаваць у банк, маўляў, званок можа перашкодзіць расследаванню, а таксам папярэджваюць аб наяўнасці крымінальнай адказнасці за перашкоду расследаванню. Пры гэтым яны могуць спасылацца на адвольны нумар артыкула Крымінальнага кодэкса.
Далей званок пераключаецца на псеўдасупрацоўніка праваахоўных структур, які працягвае ўводзіць кліента ў зман. У ходзе размовы ашуканцы спрабуюць для нібыта страхавання ўкладу або блакавання рахунку атрымаць канфідэнцыйныя даныя.
Пераконваюць таксама ўсталяваць дадатак з Google Play і App Store: «AnyDesk — дыстанцыйнае кіраванне», які дазваляе атрымаць доступ да рахунку кліента для ажыццяўлення несанкцыянаванага пераводу грошай.
Міліцыя просіць быць пільнымі і не паддавацца на хітрыкі і ўгаворы махляроў.
Каментары