Суд Мінскага раёна асудзіў актывіста і прадпрымальніка Змітра Дашкевіча на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Змітра затрымалі 15 студзеня падчас традыцыйнай курапацкай варты каля рэстарана «Паедзем, паядзім».
Дашкевіча асудзілі на 15 сутак паводле народнага артыкула 23.34 за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
Зміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады штопятніцу.
Каментары