Першы намеснік Караева: «Паводле нацыяльнага заканадаўства нельга згвалціць мужчыну». Што ён мае на ўвазе?
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч па-ранейшаму настойвае, што падчас рэпрэсій у адносінах дэманстрантаў не было згвалтаванняў.
«Спачатку ў нас былі «згвалтаванні жанчын» — яны не пацвердзіліся. Потым «згвалтаванні мужчын», хоць паводле нацыянальнага заканадаўства нельга згвалціць мужчыну, — таксама не пацвердзіліся. Мы пакрокава прыходзім да меркавання, што гэтага не было. Тым не менш у нас тысячы зваротаў — усе яны будуць правераны і разгледжаны. Мы не кажам, што гвалту не было ці ён быў на 100% абгрунтаваны, — усё будзе праверана. Згвалтаванняў не было», — заявіў ён.
Што Казакевіч мае на ўвазе, кажучы «паводле нацыянальнага заканадаўства нельга згвалціць мужчыну»?
Рэч у тым, што ў крымінальным кодэксе асобна існуюць артыкул 166 «згвалтаванне» (у адносінах да жанчыны-ахвяры) і артыкул 167 «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» (у адносінах да мужчыны ці жанчыны).
Адказнасць за іх абсалютна аднолькавая — «хімія» на тэрмін да 4 гадоў ці калонія на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.
Аднак фармальна гэта розныя склады злачынства. Таму калі дэманстрант і стаў ахвярай, то на юрыдычнай мове гэта будзе называцца «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».
Каментары