Грамадства55

З бальніцы знік збіты 12 жніўня падлетак, якога СК назваў удзельнікам масавых беспарадкаў

8 верасня з бальніцы знік 16-гадовы Цімур Міцкевіч, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Хлопец знаходзіўся ў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы (вул. Нарачанская, д. 17), адкуль 8 верасня каля 14.00 сышоў у невядомым кірунку і знік. Да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

13 жніўня Цімур трапіў у рэанімацыю 3-й дзіцячай бальніцы Менска. Яго даставілі ў бальніцу з РУУС з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцяў, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй. Хлопец у бальніцы знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме.

3 верасня падлетка затрымалі і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Следчыя заявілі, што падлетак актыўна ўдзельнічаў у масавых беспарадках і датычны да ўзброенага нападу на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ. Па словах следчых, малады чалавек ёсць на запісах камер відэаназірання на вуліцы Прытыцкага 10 жніўня, дзе праходзілі акцыі пратэсту.

Як паведамілі TUT.BY у сям'і падлетка, 3 верасня ў СК маладому чалавеку стала дрэнна — яго адправілі ў бальніцу. Нейкі час ён правёў у рэанімацыі, а ў дзень знікнення яго перавялі ў звычайную палату. Выпісваць яго на той момант яшчэ не збіраліся, распавялі блізкія хлопца. Па звестках сваякоў, на камерах відэазапісу відаць, што Цімур сустрэўся ў бальніцы з дзяўчынай у белым плашчы, акулярах і з мядзведзем у руках. Медыкі і мама хлопца напісалі заяву ў міліцыю аб яго знікненні.

Каментары5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →