Консул Расіі пра затрыманых баевікоў: Яны знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме
Расіяне, затрыманыя ў канцы ліпеня ў Беларусі, знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме, распавёў консул амбасады РФ у Беларусі Кірыл Плятнёў у эфіры тэлеканала «Расія 1», піша «РІА Навіны».
«Мы, вядома, пастараліся падбадзёрыць расіянаў, але, павінен адкрыта сказаць, нашы суайчыннікі знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме.
Яны не разумеюць, чаму ім інкрымінуюць сувязь з апазіцыйнымі лідарамі Беларусі, прозвішчы якіх большасць з іх ніколі не чулі», — сказаў консул.
Ён таксама адзначыў, што кожны з затрыманых з поўнай упэўненасцю заявіў расійскім дыпламатам, што мэтай уезду ў рэспубліку быў менавіта транзітны праезд. Канчатковай мэтай іх падарожжа была адна з дзяржаў у Лацінскай Амерыцы.
Каментары