15 ліпеня сілавікі зноў правялі акцыі застрашвання ў Мінску і Барысаве ФОТА
15 ліпеня да ўваходу ў будынак ЦВК стаяла чарга людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі.
Пад вечар на плошчу Незалежнасці пачалі сцягвацца супрацоўнікі АМАП, аўтазакі і спецтэхніка. У горадзе з'явіліся салдаты ўнутраных войскаў, якія ачапілі вуліцу Мяснікова, пачаліся затрыманні.
У адным толькі Мінску праваабаронцы налічылі 16 затрыманых, паведамляецца таксама пра 16 затрыманых у Барысаве і Гродне.
Каментары