Выбары-20202323

Спявачка Быкава, прапагандыст Крывашэеў, тэлеперсанаж Баравік — хто стаў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі

Цэнтрвыбаркам апублікаваў спіс 30 давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

У параўнанні з 2015 годам спіс істотна змяніўся. Засталіся адзінкі — напрыклад, спікер Уладзімір Андрэйчанка, гендырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты, дэпутат Іван Гардзейчык, доктар-трансплантолаг Алег Румо.

Юлія Быкава. Фота sb.by.
  • Уладзімір Андрэйчанка — спікер палаты прадстаўнікоў, у мінулым старшыня Віцебскага аблвыканкама;
  • Андрэй Барбашынскі — гандбаліст, алімпійскі чэмпіён;
  • Алена Богдан — намесніца міністра аховы здароўя;
  • Вадзім Баравік — тэлеперсанаж, пазіцыянуе сябе як палітолага;
  • Юлія Быкава — спявачка, салістка гурта AURA;
  • Дзмітрый Варанюк — кіраўнік БРСМ;
  • Алег Гайдукевіч — старшыня партыі ЛДПБ;
  • Іван Галаваты — генеральны дырэктар «Беларуськалія»;
  • Іван Гардзейчык — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Беларускага аб’яднання ветэранаў;
  • Ігар Гутнік — начальнік Брэсцкай пагранічнай групы;
  • Дзяніс Дук — рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова;
  • Алег Жыдкоў — генеральны дырэктар кандытарскай фабрыкі «Спартак»
  • Дзмітрый Зайцаў — галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы;
  • Андрэй Іванец — галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук;
  • Каліна Капуцкая — член Савета Рэспублікі, дырэктарка школы №14 у Маладзечне;
  • Ігар Каско — член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы;
  • Ірына Кітурка — рэктарка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Купалы;
  • Наталля Качанава — спікер Савета Рэспублікі;
  • Андрэй Крывашэеў — кіраўнік Беларускага саюза журналістаў, вядучы «Беларусь-1»;
  • Юрый Кулажанка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта;
  • Надзея Лазарэвіч — гендырэктар «Бабруйскаграмаша»;
  • Таццяна Лугіна — кіраўніца «Беллеграма»;
  • Уладзімір Лук’янаў — гендырэктар агракамбіната «Дзяржынскі»;
  • Аляксандр Ляхаў — генеральны дырэктар «Беларуснафта» (Гомель);
  • Ніна Пучынская — старшыня Браслаўскага савета дэпутатаў;
  • Аляксандр Рагачук — кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама;
  • Алег Румо — доктар-трансплантолаг;
  • Аляксандр Шышко — старшыня сельскагаспадарчага кааператыва «Азёры»;
  • Анатоль Шчасны — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Усевалад Янчэўскі — кіраўнік Парка высокіх тэхналогій.

Каментары23

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне18

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў6

Чэргі з фур на выезд з Беларусі прыкметна скараціліся. Чаму так адбываецца?2

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам6

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне18

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Галоўнае
Усе навіны →