У Ельску малое дзіця кінула ў вогнішча цацку і атрымала моцныя апёкі
Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю, паведамляе МНС.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_06/1-bj9hr.jpg.webp)
112.by
Маці з трыма дзецьмі была ў хаце, бацька на працы. Каля 18:00 21 чэрвеня жанчына распаліла вогнішча ў металічным дыску, што знаходзіцца ў двары дома, і пайшла ў дом.
Малодшае дзіця кінула цацку з палімернага матэрыялу ў вогнішча, у яго загарэўся рукаў адзення. Гэта ўбачыла яго старэйшая сястра і пабегла ў хату, каб паведаміць пра гэта маме. Маці выбегла на вуліцу і паднесла дзіця да воднага крана, патушыла вопратку, а пасля выклікала брыгаду хуткай дапамогі. Хлопчык шпіталізаваны з апёкамі ў цяжкім стане.
Каментары