Грамадства33

Праваабаронцы: У маі 72 чалавекі атрымалі штрафы, 69 — суткі

У перыяд з 6 па 31 мая па палітычных матывах па краіне былі затрыманыя як мінімум 195 чалавек, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы. 18 чалавек за гэты перыяд затрымлівалі па 2 ці нават 3 разы.

На працягу мая ў Беларусі прайшло каля 155 судоў па палітычна матываваных адміністрацыйных справах у дачыненні да як мінімум 132 чалавек. З іх больш за 135 судоў — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

72 чалавекі аштрафаваныя на 2352 базавыя (63 504 рублі). Найбольшы штраф атрымаў брэсцкі актывіст Віталь Казак. Ён павінен заплаціць 140 базавых велічынь (3780 рублёў) штрафу за ўдзел у акцыях супраць завода АКБ.

69 чалавек атрымалі арышты тэрмінам ад 2 да 25 сутак. Некалькі актывістаў, сярод якіх блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, актывісты Юрый Уласаў, Станіслаў Паўлінковіч і журналіст Міхаіл Аршынскі, былі двойчы ці тройчы асуджаныя на новыя «суткі». Агульная колькасць атрыманых «сутак» у маі — 719.

Адміністрацыйныя суды прайшлі ў 22 гарадах краіны, сярод якіх Мінск, Віцебск, Гомель, Бабруйск, Магілёў, Орша, Паставы, Полацк, Наваполацк, Мёры, Шаркаўшчына, Глыбокае, Вілейка, Маладзечна, Слуцк, Гродна, Ліда, Брэст, Пінск, Мазыр, Жлобін, Мар'іна Горка. Больш за ўсё судоў прайшло ў Мінску (больш за 27), Магілёве (22), Брэсце (20).

Горадам-«рэкардсменам» па колькасці вынесеных «сутак» стаў Магілёў. Там 18 чалавек атрымалі ў суме 164 сутак.

84% ад усіх адміністрацыйных пратаколаў, па якіх судзілі актывістаў на працягу мая, — гэта пратаколы аб парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах судзілі падпісчыкаў youtube-канала «Краіна для жыцця», якія прыходзілі на сустрэчу з яго аўтарам Сяргеем Ціханоўскім і выказваліся пра свае праблемы. Па гэтым жа артыкуле судзілі прыхільнікаў Ціханоўскага, якія пасля яго першага затрымання выйшлі на стыхійныя акцыі салідарнасці ў Магілёве, Мінску і Гомелі.

Больш за 20 чалавек судзілі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Такія пратаколы былі складзеныя на затрыманых прыхільнікаў Ціханоўскага 6 мая каля ГЦ Mile і на затрыманых у Вярхоўным судзе актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць на судах незарэгістраваных «кандыдатаў пратэсту».

Не абышлося і без штрафаў незалежным журналістам за прафесійную дзейнасць. Ларыса Шчыракова, Андрэй Толчын і Зміцер Лупач былі пакараныя штрафамі за выраб прадукцыі СМІ для тэлеканала «Белсат».

Каментары3

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →