13 красавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Чытаем класіку разам» распачнецца анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, паведамляецца на сайце музея.
Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі.
Сутнасць акцыі ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана пісьменніка.
Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна будзе ўбачыць на YouTube-канале музея.
Каментары