Грамадства44

«Маці прасіла рэнтген лёгкіх, але ў паліклініцы адмовілі. Цяпер у яе пацвердзілі каранавірус»

Як стала вядома Радыё Свабода, у сямейнай пары, якім у паліклініцы адмаўлялі рабіць рэнтген лёгкіх, выявілі двухбаковую пнеўманію. А ў жонкі пацвердзілі каранавірус.

Пра гэты выпадак ужо пісалася. 23 сакавіка ў 52-гадовага мужчыны ўзьнялася тэмпэратура і зьявілася слабасьць. Потым дадаўся кашаль, гарачка, зьнік нюх. Падобныя сымптомы сталі праяўляцца і ў ягонай жонкі. 30 сакавіка да іх на дом прыйшла лекарка, агледзела абаіх і сказала, што ім няма чаго непакоіцца.

Цяпер муж знаходзіцца ў тубэркулёзным дыспансэры з двухбаковай пнэўманіяй. А жонка — у 3-м шпіталі. У яе таксама двухбаковая пнэўманія, плюс станоўчы тэст на каранавірус.

І муж, і жонка змаглі трапіць у шпіталь толькі пасьля таго, як зрабілі кампутарную тамаграфію лёгкіх у платным мэдычным цэнтры. У паліклініцы № 27, куды яны зьвярталіся, лекары сказалі, што паказаньняў для рэнтгену не было. 4 красавіка жанчыне ў грубай форме адмовілі, маўляў, лёгкія ў парадку, гэта чуваць і без рэнтгену.

«Страшна, што іншыя людзі могуць паслухаць падобных лекараў», — расказаў Свабодзе іхны сын.

Ён лічыць, што калі б бацькі даверыліся парадам дактароў з паліклінікі, у іх магла б зацягнуцца пнэўманія і ў цяжкім стане іх давялося б падключаць да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

«Добра, што самі круціліся і заплацілі. Дзякуй Богу, усё ў парадку», — сказаў сын.

Тата зрабіў кампутарную тамаграфію па страхоўцы. Маці заплаціла 180 рублёў за працэдуру і кансультацыю.

Цяпер абое сябе добра адчуваюць. У маці лечаць пнэўманію, але дыханьне ў яе добрае і ўзровень кіслароду ў крыві ў норме. Бацьку таксама падоўжылі бальнічны, бо ў яго ўсё яшчэ пнэўманія. Некалькі тэстаў не пацьвердзілі ў яго каранавірусу.

Ягоныя бацькі адказна паставіліся да хваробы і яшчэ ад 23 сакавіка, калі ў бацькі падвысілася тэмпэратура, яны абое самаізаляваліся. У паліклініку і мэдцэнтар яны езьдзілі на машыне, паўсюль хадзілі ў масках.

«Калі да іх на дом прыходзіла доктарка, бацькі былі ў масках, а яна без. Супакойвала, каб бацькі не пераймаліся», — сказаў сын.

Каментары4

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік17

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →