Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Беларусі за 10 гадоў павялічылася на 0,5 градуса. Гэта выклікала рост колькасці шкоднікаў
Клімат Беларусі змяняецца, сярэднегадавая тэмпература паветра за 10 гадоў павялічылася на 0,5 градуса. Расце рызыка экстрэмальных з'яў надвор'я. Пра гэта сёння паведаміў дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка, піша БелТА.
«Асабліва хутка адбываецца рост гадовай тэмпературы. Актыўна ідзе пацяпленне на паўднёвым усходзе Беларусі. Можна заўважыць, што колькасць ападкаў у студзені-лютым павялічваецца. Гэта больш адчувальна ў паўночных рэгіёнах краіны», — распавёў Сяргей Лысенка.
У такой змене клімату ёсць як плюсы, так і мінусы. «Узімку будуць змяншацца затраты на ацяпленне, пацяпленне аказвае спрыяльныя ўмовы для развіцця транспартнай інфраструктуры, за выключэннем рачнога транспарту, таму што ў далейшым абмяленні рэк стануць частай з'явай», — растлумачыў Сяргей Лысенка. Пацяпленне адаб'ецца станоўча і на сельскай гаспадарцы. На поўначы Беларусі нізкія тэмпературы заўсёды абмяжоўвалі развіццё земляробства. На поўдні будзе магчымасць вырошчваць больш персікаў, абрыкосаў і іншых культур. Узмацніць станоўчы эфект дазволяць адаптацыйныя мерапрыемствы.
«Ёсць і адмоўныя бакі. Расце колькасць экстрэмальных з'яў надвор'я, павялічваецца верагоднасць замаразкаў і засух. Існуе меркаванне, што з ростам тэмператур павялічваецца зменлівасць метэаэлементаў. Напрыклад, рост тэмпературы паветра не выключае наступлення максімальна халодных тэмператур», — канстатаваў дырэктар інстытута.
Змяненне клімату пацягнула за сабой павелічэнне колькасці насякомых-шкоднікаў у сельскай гаспадарцы. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па навуцы Інстытута аховы раслін НАН Беларусі Алена Якімовіч.
-
Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства
-
«Ліліт, вы святло яго жыцця». Раніцай 1 студзеня мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ў самалёце «Белавія» на вышыні 10 тысяч метраў
-
Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі
Каментары