Грэта Тунберг зарэгістравала сваё імя ў якасці гандлёвага знаку
Шведская экалагічная актывістка Грэта Тунберг напісала ў сераду ў інстаграме, што яна падала на рэгістрацыю свайго імені ў якасці гандлёвага знаку. Таксама яна рэгіструе і назву «Fridays For Future» («Пятніцы для будучыні») заснаванага ёй у 2018-м руху школьнікаў за ахову навакольнага асяроддзя, які прынёс дзяўчынцы сусветную славу.
Пасля рэгістрацыі яна зможа падаваць у суд на людзей і кампаніі, якія паспрабуюць выкарыстоўваць яе імя ці назву ініцыятывы не адпаведна «яе вартасцям», напісала Грэта.
«Шчыра, ні мне, ні іншым школьнікам-страйкоўцам гандлёвыя маркі не патрэбныя. Але, на жаль, гэта неабходна было зрабіць», — напісала Тунберг.
Зарэгістраваны будзе і выраз «Skolstrejk for klimatet» («Школьны страйк за клімат» па-шведску) — той надпіс на плакаце, з якім Грэта ў 2018-м пачала выходзіць да будынку парламенту Швецыі, прапускаючы заняткі.
Каментары