Афіша33

Уладзімір Някляеў сёння прэзентуе новую кнігу «Знічы кахання»

Пра гэта паэт паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Віншую беларусаў, каталікоў і праваслаўных, з каляднымі і навагоднімі святамі!

Дзякую Богу, які зрабіў на святы падарунак. Нарэшце, адолеўшы тры мяжы, польскую, літоўскую і беларускую, на якой затрымаліся, дайшлі да Беларусі «Знічы кахання». Кніга, якая наскрозь — пра каханне: Божае і чалавечае.

Прэзентацыя кнігі 29 снежня а 19.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Апроч «Знічоў кахання», будзе яшчэ гурт «Astrouna» з каляднымі песнямі.

Будуць кнігі з ілюстрацыямі бліскучага беларускага графіка Уладзіміра Вішнеўскага (з аўтографамі).

Дызайн кнігі — мастак Кастусь Вашчанка, укладанне — Таццяна Процька.

Прыходзьце, разам сустрэнем надыход Новага году. А пакуль — адзін верш і адна паэма з кнігі «Знічы кахання» (відэазапіс з канцэрта Зьміцер Вайцюшкевіч, Todar «Зорка Дзіва»).

Каляднага прагляду, яшчэ раз са святамі!

АЛІВА

Вользе

Ён моўчкі крочыў берагам марскім.
Ягоныя сляды змывалі хвалі
І адбягалі… Потым цалавалі
Сляды жанчыны, што ішла за ім.

Ён не глядзеў, ці йдзе? Ён шлях пачаў
І доўжыў так, нібыта йшоў да мэты,
Якой ніхто не ведаў, апрача
Яго самога і жанчыны гэтай.

За імі шлях не рассыпаўся ў прах,
Бо самі йшлі яны, куды хацелі,
І разам з імі па сваіх шляхах
Звяры і птушкі беглі і ляцелі.

Днём грэла сонца. Ноччу грэў касцёр.
Яны ішлі — нічога не шукалі.
Пілі ваду, што працякала з гор,
І елі сыр, што пастухі давалі.

Калі ісці стамляліся, плылі.
Спаць клаліся пад вечнаю алівай.
І ён спяваў нараніцы, калі
Яна з ім прачыналася шчаслівай.

У ёй аліва вечная цвіла,
Якая йсці яму давала сілу,
Ён вёў яе, яна яго вяла
Ад небасхілу і да небасхілу.

На іх сляды, што йшлі вакол зямлі,
Паклаліся сляды дачкі і сына…
Бог ведае, куды яны ішлі…
І хто быў ён… І хто была жанчына…

Каментары3

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →