Румас і Мядзведзеў абмяркуюць у аўторак у Маскве дарожную карту інтэграцыі
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў 19 лістапада ў Маскве возьмуць удзел у пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
Адно з ключавых пытанняў — падрыхтоўка дарожных карт па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.
«Мы адпрацоўваем новую праграму рэалізацыі саюзнай дамовы. Сама дамова застаецца без змен, тыя мэты і задачы, якія мы ставілі раней, — яны застаюцца нязменнымі», — сказаў Сямашка.
Каментары