Аляксандр Македонскі памёр у выніку вострага панкрэанекрозу — вострай формы захворвання падстраўнікавай залозы. Пра гэта паведамляе выданне Greek Reporters са спасылкай на навукоўцаў з універсітэта Арыстоцеля ў Грэцыі, піша lenta.ru.
«Пачатак сімптомаў характарызаваўся моцным болем у жываце пасля раскошнай ежы і віна, які суправаджаецца ліхаманкай і штодзённым прагрэсавальным пагаршэннем на працягу чатырнаццаці дзён», — тлумачыцца ў даследаванні грэцкіх навукоўцаў.
Па словах аўтара даследавання, ганаровага прафесара медыцыны, доктара Томаса Герасімідзіса, у Аляксандра Македонскага пачаўся сэпсіс — запаленчая рэакцыя ў адказ на востры панкрэанекроз. Гэта захворванне развілася ў яго на фоне жоўцевакаменнай хваробы і схільнасці да алкаголю і цяжкай ежы.
Навукоўцы зрабілі гэтую выснову, прааналізаваўшы апісаныя антычнымі гісторыкамі апошнія дні македонскага цара і сімптомы яго хваробы. Пры гэтым даследчыкі адкінулі старыя версіі смерці македонскага цара — меркавалася, што ён мог памерці ад малярыі, пнеўманіі, брушнога тыфу або ліхаманкі Заходняга Ніла. Навукоўцы вывучалі гэтае пытанне з 1995 года.
Аляксандр Вялікі быў македонскім царом ад 336 да 323 года да нашай эры. За сваё непрацяглае кіраванне ён заснаваў 70 гарадоў і скарыў Персідскую імперыю. Ён памёр у Вавілоне і, як лічыцца, быў пахаваны ў Егіпце, аднак месца яго пахавання так і не было знойдзена. Пасля смерці Аляксандра яго імперыя хутка распалася.
Каментары