Усяго патроху33

З-за змены клімату ў Беларусі засыхаюць сосны і елкі

Супрацоўнік Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Кавалевіч расказаў sb.by, як клімат уплывае на змяненне лясоў у нашай краіне. Па словах спецыяліста, пачынаючы з 2017 года, сасновыя лясы пачалі масава засыхаць.

«Пацяпленне клімату прывяло да ўзмацнення агрэсіўнасці караедаў, з'яўлення новых інвазіўных відаў шкоднікаў і хвароб», — падкрэсліў навуковец.

Кавалевіч звярнуў увагу, што ў асноўным пацярпелі паўднёвыя раёны. Спецыялістам удалося ліквідаваць успышку, аднак не абышлося без страт. Цяпер жа доля сасновых лясоў у параўнанні з сярэдзінай XX стагоддзя зменшылася з 58% да 48%.

Навуковец дадаў, што караед-тыпограф, які з'яўляецца прадстаўніком віду, падобнага да сасновых шкоднікаў, у апошнія дзесяцігоддзі сур'ёзна накінуўся на елку. Гэта прывяло да ўсыхання дрэва на поўдні Беларусі, пачалася так званая міграцыя на поўнач, за Мінск.

Але ёсць і прагрэс у барацьбе з ім. Паводле слоў Кавалевіча, да 2025 года павінны адбыцца дзяржаўныя выпрабаванні распрацаванага ў Інстытуце лесу біяпрэпарата, які закліканы кантраляваць папуляцыю казуркі.

Акрамя елак і соснаў, гаворыць навуковец, варта надаваць больш увагі дубу.

«Мы мала яго садзім, аб'ёмы трэба нарошчваць, у тым ліку і за кошт рэканструкцыі — у нас шмат плошчаў, занятых мяккалісцевымі дрэвамі. Стратэгію аднаўлення дуброў перадалі ў Міністэрства лясной гаспадаркі. Прапаноўвалі і стварыць комплекс па вырошчванні дуба з закрытай каранёвай сістэмай. На гэтае дрэва трэба рабіць стаўку», — лічыць ён.

Каментары3

  • Acab
    17.09.2024
    Фрыёнам паліце з гелікоптараў, няхай наскперак прыродзе будзе ледавік замест багны.
    Разам з купалаўскімі музэямі вольнае грамадзтва пазбавіцца няробаў разьдзімальнікаў штучных праблемаў і канфліктаў з акадэміі навукаў (не навукі).
  • Войтэк
    17.09.2024
    'Хвойкi ды ёлкi'... '!
  • Дзякуй
    17.09.2024
    Дзякуй беларускім навукоўцам, якія дбаюць пра нашу будучыню.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →