Грамадства3535

Пракапеня сфармуляваў 20 прапаноў для школьнай рэформы

ІТ-прадпрымальнік Віктар Пракапеня пасьля нарады ў прэзідэнта падзяліўся ў Фэйсбуку сваім бачаннем аб рэфармаванні сістэмы адукацыі.

- На нарадзе прэзідэнт пацвердзіў, што адукацыі будзе надавацца самая пільная ўвага і плануецца правядзенне як мінімум яшчэ адной нарады па гэтым пытанні.

Што б мне хацелася абмеркаваць на такой нарадзе:

1. Перафарматаваць Назіральную раду Міністэрства адукацыі. Дадаць незалежных экспертаў, перагледзець склад і структуру Рады і г. д.

2. Дазволіць спонсарскую дапамогу ва ўстановы адукацыі (УА) па спрошчанай схеме. Яны без праблем прымаюць ад кампаній софт, сертыфікаты на курсы і г. д.

3. Выявіць бюракратычную дакументальную нагрузку на педагогаў. Правесці незалежны аўдыт дакументазвароту ў сістэме адукацыі. Не ўводзіць новых ліцэнзій і рэгулявання - досыць таго, што ёсць. Галіна павінна быць вольная для хуткага развіцця.

4. Спрасціць акрэдытацыю для прыватных УА. Іх можна перавесці ў ПВТ і надзяліць статусам «эксперыментальнай» пляцоўкі.

5. Увесці тыпавую дамову паміж школай і бацькамі.

6. Размежаваць, хто за што адказвае, прапісаць магчымыя канфліктныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння. Тэрыторыя школы — зона адказнасці педагогаў, па-за ёй — бацькоў, якіх трэба ўцягнуць у адукацыйны працэс.

7. Распрацаваць алгарытмы працы ў сітуацыі з супрацьпраўнымі дзеяннямі вучня ў дачыненні да настаўніка ці іншых вучняў. Методыкі, якія ёсць, не працуюць.

8. Змяніць структуру УА ў краіне. Прыбраць раённыя аддзелы адукацыi, падпарадкаваць усе ўпраўлення адукацыі міністэрству. Даць кожнай школе свой баланс, рахунак у банку, абавязаць публікаваць справаздачнасць і сістэму прэмій настаўнікам.

9. Зрабіць адкрытай статыстыку па кірунках дзейнасці сістэмы адукацыі, уключаючы пытанні аховы дзяцінства, абароны дзяцей і іх правоў. Дапоўніць сайты ўсіх арганізацый сістэмы Мінадукацыі раздзеламі «статыстыка» і абнаўляць іх.

10. Публікаваць звесткі аб фінансаванні школы і выдатках. Гэта ўзмоцніць давер бацькоў да адміністрацыі, дапаможа зразумець патрэбу ў фінансаванні.

11. Падняць настаўнікам зарплату. Сярэдні заробак настаўніка - 886 рублёў. Сярэдні заробак у краіне - 1117 рублёў. Трэба 186 мільёнаў даляраў у год, каб падняць зарплату настаўнікаў да сярэдняй у краіне. Калі зыходзіць з сусветнага вопыту, дык як толькі зарплата настаўніка дасягае сярэдняй, сістэма адукацыі якасна мяняецца.

12. Зрабіць празрыстым прэміраванне педагогаў. Яны часта не ведаюць, за што атрымліваюць грошы, усё на водкупе кіраўніка, што нараджае любімчыкаў і прыгнечаных.

13. Укараніць у школах дыстанцыйную адукацыю, спрасціць і зрабіць электроннай дамову аб такім навучанні. Дзеці з розных краін змогуць вучыцца ў нас.

14. Максімальна аблічбаваць кантэнт. Вучэбная праграма павінна быць даступная з любой кропкі свету, у любы час, з любой прылады.

15. Зрабіць працу над заданнямі каманднай. Большасць заданняў вучні робяць індывідуальна. Трэба дадаць заняткі, дзе яны вырашаюць праблемы у групах.

16. Увесці раннюю прафілізацыю. Прыцягнуць да гэтага кампаніі, зацікаўленыя ў выяўленні адораных дзяцей. Дзеці павінны разумець, як будзе выглядаць іх будучая прафесія. Наведваючы прадпрыемства, яны могуць зрабіць свядомы выбар.

17. Перагледзець падручнікі, адаптаваць пад нас найлепшыя замежныя дапаможнікі і запрасіць найлепшых сусветных аўтараў да стварэння беларускіх падручнікаў.

18. Дазволіць педагогам фармаваць да 30% тэм па сваіх прадметах.

19. У старэйшых класах дазволіць вучням выбіраць да 30% дысцыплін, адмаўляцца ад адных на карысць іншых.

20. Увесці ў школах «Асновы вядзення бізнесу». Універсітэцкую праграму дапоўніць дысцыплінамі, каб з дыпломам бакалаўра атрымліваць дыплом па бізнес-адміністраванні (па жаданні) і многае іншае.

Каментары35

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →