Грамадства6060

Натаўскія гей-салдаты ў памперсах, Данбас і грэкі ў слязах: як школьнікаў Мар'інай Горкі вучаць быць грамадзянінам Беларусі АЎДЫЯ

У рэдакцыю «Нашай Нівы» трапіў займальны аўдыёзапіс, зроблены ўчора, 26 верасня, у адной са школ Мар'інай Горкі, дзе ў рамках праекта Мінадукацыі «ШАГ» (школа актыўнага грамадзяніна), выступала начальніца музея 5-й асобнай брыгады Людміла Галубенка. 

Людміла Галубенка, фота sb.by

Школьнікаў так абурыў выступ гэтай жанчыны, што яны пераслалі яго ў СМІ. 

Тэмай выступу Галубенка быў, імаверна, патрыятызм. Толькі падыходы да выхавання школьнікаў у яе засталіся з часоў Халоднай вайны. 

Прыводзім меркаванні спадарыні Людмілы: 

***

Галубенка: У амерыканскім войску, а наогул — у натаўскім, — цяпер хлопчыкі ў памперсах ходзяць. Нармальна, канечне! Ёсць побач шуфлядка. У якой у яго памадка. Побач «сяброўка», — таксама нармальна, так? Ну «сяброўка» — мужчына, ясная справа. Гэта нармальнае натаўскае войска, мы прыехалі!

Школьнікі: А вы што, былі ў натаўскім войску, што вы так кажаце?

Галубенка: Рабяты, калі я так кажу, значыць, я ведаю, пра што я кажу (смех у класе).

***

«Там каштоўнасцяў амаль не засталося — да іх прыйшлі мусульмане. Яны са сваёй талерантнасцю губляюць свае краіны. Яны баяцца. Немцы баяцца знаходзіцца ў сябе дома сёння. Французы баяцца, іспанцы баяцца, грэкі ўвогуле горкія слёзы льюць. Вось што бывае, калі ты талерантны да некаторых рэчаў. Трэба захоўваць сваю веру, сваю зямлю, трэба захоўваюць тое, што ў нас ёсць. Вось гэта трэба проста запомніць, рабяты».

***

«На Данбасе таксама думалі — якая вайна? Яны будавалі дамы, ну як гэта, усё для дзяцей, унукаў, праўнукаў. Яны жылі. А потым адзін удар «Града» і няма нічога».

***

«Калі на плошчы скачуць, абгарнуўшыся сцягамі: «Хто не скача — той ма***ль», абгарнуўшыся сцягамі, гэта ўжо не людзі». 

*** 

Рэзюмавала свой выступ музейшчыца фразай-заклікам: «Мозг свой захоўвайце ад таго, каб туды не трапляла непатрэбная інфармацыя». 

Гэтую спадарыню перыядычна запрашаюць выступаць у розныя школы горада, а таксама перад вайсковым калектывам. 

На жаль, звязацца з Людмілай Галубенка ў пятніцу ўвечары не ўдалося.

Каментары60

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку17

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Пад Жабінкай цягнік збіў 22-гадовага хлопца

Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт5

Экспарт Кітая рвануў уверх — там асцерагаюцца пагроз Трампа і новай гандлёвай вайны1

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім47

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю2

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота5

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку17

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →