Грамадства2323

Кіраўнік Слоніма падаў у суд на блогера Нехту — патрабуе 50 тысяч рублёў за паклёп

Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч падаў у суд на Сцяпана Пуцілу, стваральніка тэлеграм-канала Нехта.

Генадзь Хоміч, фота belarus.by

У жніўні 2019 года Пуціла напісаў допіс, у якім сцвярджаў, што Хоміча нядаўна злавілі п’яным за стырном.

Справу, маўляў, удалося замяць, але неўзабаве п’янай злавілі яшчэ і жонку мэра Слоніма. «Дамовіцца ў гэты раз не атрымалася», — падсумоўваў Сцяпан Пуціла.

Сцяпан Пуціла, фота radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Напрыканцы допіса быў і намёк на карупцыйную дзейнасць мэра Слоніма: маўляў, яму ўдалося адсправаздачыцца толькі за 26% бюджэтных сродкаў, выдзеленых на Дзень беларускага пісьменства.

Генадзь Хоміч у судовай заяве пераконвае, што ўсе пералічаныя прэтэнзіі — хлусня. Ён патрабуе з Пуцілы 50 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі, якія абяцае ахвяраваць інфекцыйнаму аддзяленню Слонімскай цэнтральнай бальніцы.

Пуціла настойвае: Хоміча рэальна затрымлівалі з нейкай колькасцю праміле ў крыві, што пацвярджаецца нейкімі дакументамі. «Арыгіналы хоць і канфіскаваныя мясцовымі начальнікамі па загадзе раённага царка, але здымкі ж засталіся. Не публікуюцца яны толькі таму, што крыніцы трэба берагчы», — піша ён у новым допісе.

Каментары23

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →