Свет66

Забойца грамадзяніна Грузіі ў Германіі звязаны са спецслужбамі Расіі

У новым сумесным расследаванні The Insider, Bellingcat і Spiegel сцвярджаецца, што замежны пашпарт падазраванага выдадзены на выдуманае імя. Прайсці пашпартны кантроль у гэтым выпадку без удзелу спецслужбаў немагчыма, сцвярджаюць яны.

Чалавек, якога падазраюць у забойстве 23 жніўня ў Берліне грамадзяніна Грузіі Зелімхана Хангашвілі, звязаны з расійскімі спецслужбамі. Такую выснову можна пабачыць у сумесным расследаванні выдання The Insider, міжнароднай групы журналістаў Bеllingcat і нямецкага выдання Der Spiegel.

Даследчыкам удалося высветліць, што падазраваны ў забойстве прыехаў у Нямеччыну праз Францыю з замежным пашпартам на імя Вадзіма Андрэевіча Сакалова і датай нараджэння 20 жніўня 1970 года. У рэальнасці такога чалавека не існуе ні ў адной базе, уключаючы базу расійскіх пашпартоў, сцвярджаецца ў расследаванні. Акрамя таго, быў выдуманым адрас у Санкт-Пецярбургу, які быў пазначаны пры падачы дакументаў на візу.

На думку даследчыкаў, той факт, што падазраваны змог атрымаць замежны пашпарт на выдуманае імя, «паказвае на прамую сувязь яго з дзяржавай». «Нават калі б яму нейкім чынам удалося падрабіць пашпарт самастойна, ён не змог бы прайсці па ім расійскі пагранічны кантроль, бо сістэма аўтаматычна суадносіць даныя адсканаванага пашпарта з сістэмай Распашпарт, дзе Сакалова няма. Такім чынам, альбо ён праходзіў мяжу ў адмысловым парадку (у суправаджэнні супрацоўнікаў ФСБ), альбо тады ён быў у сістэме Распашпарт і пазней быў адтуль выдалены (і тое і другое немагчыма без афіцыйнага ўцягвання расійскіх спецслужб)», — робяць выснову журналісты.

Каментары6

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў14

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →