На Ютубе з'явіўся анонс праграмы «Нічога асабістага» на АНТ з Маратам Маркавым — гэта будзе размова з кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Ігарам Шуневічам.
Выглядае, што гутарка атрымалася вогненнай.
«Я іх называю «дзіравымі», — заявіў Шуневіч. Гэта яго адказ на пытанне Маркава: «Вы так спрабуеце хайпануць»?
Можна меркаваць, што дыялог датычыўся рэзананснай заявы МУС «Яны не пройдуць».
«Дзіравы» — турэмны слэнг, гэтым словам абразліва называюць геяў. У посудзе, якім яны карыстаюцца, робяць дзірку, каб адрозніць ад посуду сукамернікаў. Асуджаны закрывае гэтую адтуліну пальцам, каб суп ці гарбата не выліваліся.
Чытайце: МУС Беларусі пра ЛГБТ-сцяг на пасольстве Вялікабрытаніі: Яны не пройдуць!
Таксама з вуснаў Шуневіча гучыць фраза пра тое, што «калі ты фрылансер, то будзе гатовы сустрэць фры-копа».
«Вы не шкадуеце, што абралі такі дрэс-код?» — пытаецца Маркаў, імаверна, трымаючы на ўвазе форму НКВД. «Я пацэліў у кропку», — адказвае Шуневіч.
Поўная версія гутаркі выйдзе на АНТ увечары 27 снежня.
Каментары