Інтэрнэт і СМІ33

Ліпень 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за ліпень 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за ліпень «Наша Ніва» мела 6 696 000 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы, напрыклад, Google Analytics налічыў на 10% больш.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за чэрвень 2018 года.

У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Адзначым важную тэндэнцыю апошніх месяцаў: некаторыя са СМІ набіраюць добрую статыстыку за кошт шчыльнай супрацы з расійскімі агрэгатарамі. Гэта дадае расійскую аўдыторыю, але колькасць чытачоў у Беларусі застаецца такой самай.

Similarweb не называе гэтыя выданні беларускімі, бо доля карыстальнікаў з Беларусі ў іх меншая за 50%.

У гэтым месяцы беларускіх карыстальнікаў было менш, чым расійскіх, у «Беларускага партызана», «Салідарнасці», «Советской Белоруссіі», «Інтэкс-прэса», СТБ, «Аргументаў і фактаў». Гэтыя СМІ пазначаны зорачкамі

Для параўнання, у ТUT.by, «Анлайнера», «Нашай Нівы» доля карыстальнікаў.з Беларусі складае 75-80%.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за ліпень 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах)
1 (1) Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 110,52
2 (2) Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 41,23
3 (3) Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 7,96
4 (4) Belaruspartisan.by+.org / Белорусскій партізан 7,42*
5 (6) NN.by / Наша Ніва 6,70
6 (5) Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму) 6,64
7 (14) Gazetaby.com / Салідарнасць 6,40*
8 (8) By.tribuna.com / Трыбуна 5,42
9 (7) Naviny.by / Навіны 5,13
10 (12) Sb.by / Советская Белоруссія 4,88*
11 (9) Sputnik.by / Спутнік Беларусь 4,19
12 (11) S13.ru (Гродна) 4,03
13 (10) Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 3,8
14 (13) Belta.by / БелТА 3,63
15 (14) Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 3,30
16 (16) Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,80
17 (18) Udf.by 2,75
18 (17) Citydog.by 2,74
19 (22) Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы) 2,50*
20 (19) Ctv.by / СТБ 2,39*
21 (20) Belnovosti.by / Белорусскіе новості 2,17
22 (23) Belsat.eu / Белсат 1,61
23 (21) Куку.org 1,40
24 (24) Svaboda.org / Радыё Свабода 1,26
25 (26) Aif.by / Аргументы і факты 1,04*
26 (27) Ont.by / АНТ 1,01
27 (28) Ej.by / Ежедневнік 0,77
28 (29) Interfax.by / Інтерфакс 0,73
29 (30) Euroradio.by / Еўрарадыё 0,63
30 (—) Kurjer.info / Інфа-Кур'ер (Слуцк) 0,60

Каментары3

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь1

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь1

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →