Літаратура44

«Гаворыць Скрыплеў»: даішнік з Валожына ўспамінае айца Уладзіслава Чарняўскага

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы. а таксама свае размовы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі.

Светлай памяці айца Уладзіслава Чарняўскага з Вішнева. Успаміны валожынскага даішніка

— Я помню яго! тутыка ж пры саветах ці хаця папа са свечкаю ці нойдзіш… а вот ён… ён усіх — і хто рускай веры, і хто польскай — усіх і хрысціў, і адпавяў… і што інцярэсна!!! што ўсё па-нашаму… па-беларускаму ўсё гавора і кажа… неяк… стаю на пасту на Шараях… зіма… у гэны пост ускочыш як сабака… мароз, халера забірай! брат ты мой… і вот іхная дэлегацыя ляціць, і хлоп! — ля паста роўна ў іх у машыні салярка замерзла… і вот у нас поўная будка — каля гэнай буржуйкі… мы — мянты, паставыя з аўтаматамі, і ксяндзы… дык яны болі па-польскаму пшэк-пшэк… а гэты па-простаму-… і да мяне давай — вот ты ў Бога верыш ці не верыш… я — хто яго зная… нас жа ў савецкіх школах не вучылі, як з папамі разгаварываць… а я тока з арміі, і ў міліцыю наняўся… хто я… у мяне дзеўкі ды гулі ў галаве… а ён як іржа да жалеза… уеўся… і давай мне расказываць так — ксёндз! пра Дарвіна, пра Маркса, пра Леніна — што Бога няма! я і кажу — няма!.. а пасля давай мне расказываць так, што вот… не паверыш… так казаў… што не перакажу… але так казаў, а потым будзя пытаць, ці ё Бог? — Я - ёсьць! а ён мне — балван! Верыць трэба!… Так ён мяне мутузіўшы быў, пакуль па іх другая машына не прыйшоўшы… Я муся тады з месяц ні ад кога ніякіх левых грошаў ні браў! Во які чалавек быў! гэта быў, я шчытаю. найкапітальны чалавек! А я, грэшнік… налівай… гэта былі 90-я годы… усё рассыпалася і раскідалася, ніхто не знаў, што будзя заўтра, што рабіць… а ён… ён… не баяўся! Вот які быў светлы чалавек!

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова16

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ13

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова16

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →