Грамадства5656

У піку візіту Папы ў Вільню мітрапаліт Павел збіраецца прывезці патрыярха Кірыла ў Мінск

На прэс-канферэцыі 20 сакавіка Мітрапаліт Павел сказаў журналісту Tut.by, што на восень запланаваны візіт Патрыярха Кірыла і іншых удзельнікаў Сінода РПЦ у Мінск. 

«Прыезд чакаецца 13 кастрычніка. Пакуль план не зацверджаны, магчыма, 15 кастрычніка будзе паседжанне Свяшчэннага Сінода», — сказаў Павел і падкрэсліў, што гэта стане першым у гісторыі паседжаннем Сінода ў Беларусі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», меркаваны прыезд патрыярха Кірыла рыхтуецца як своеасаблівы адказ РПЦ на візіт Папы Францішка ў Літву, які, нагадаем, адбудзецца 22—25 верасня. 

«Для Паўла, які дагэтуль служыў у Разані, дзе няма ніводнага каталіка ці пратэстанта, перавод у Мінск стаў вялікім стрэсам. Тут ён убачыў, што ўплыў іншых канфесій вялікі, што трэба быць дыпламатам. Але гэта выходзіць цяжка, калі выходзіць увогуле. А тут і візіт Папы. Яго запалохваюць, што дзясяткі тысяч беларусаў паедуць у Літву, і ён, у рамках свайго разумення, хоча зладзіць аналагічнае паломніцтва да Патрыярха — пажадана, з большай колькасцю беларускіх вернікаў, чым гэта будзе ў Папы», — сказалі нам крыніцы ў царкоўным асяродку.

Мітрапаліт Павел.

«У Паўла вялікія планы адносна Беларусі, і ёсць вялікае супрацьдзеянне гэтым планам з боку часткі беларускага духавенства. Такім чынам, ён таксама хоча ўзмацніць свае пазіцыі з прыездам Патрыярха, магчыма, заручыцца падтрымкай у нейкіх кадравых рашэннях. Хоць расійскі Сінод у Беларусі — гэта, у прынцыпе, нонсэнс, у нас жа ёсць свой Сінод», — дадала крыніца. 

Каментары56

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →