Культура

Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» будзе перавыдадзена з дапамогай краўдфандынгу

12 сакавіка пачалася кампанія ў падтрымку новага выдання кнігі выбітнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Гэта захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў.

Дызайнерскі альбом «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава. Ён спалучае ў сабе візуальную і літаратурна-даследчую частку, ствараючы эфект поўнага пагружэння ў колеравы свет Беларусі. 

Чаму ў беларускай традыцыйнай культуры амаль няма апісанняў зімовых краявідаў і снегу? Як звязаны чырвоны колер з развіццём тэхналогій? Што яднае шэры і зялёны? Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер? І ўрэшце - якім ёсць колер Беларусі?

Адказы на гэтыя пытанні - не проста забаўныя цікавосткі, гэта падставы для прафесійнай працы. Для архітэктараў, дызайнераў, мастакоў і краязнаўцаў гэта новая веда. Яна дае магчымасць уключаць сваю працу ў гістарычны кантэкст, прастору культуры і мясцовы ланшафт, чаго сёння так моцна бракуе ў стварэнні гарманічнага асяроддзя. Але гэты альбом не толькі для прафесіяналаў, ён дае новы погляд на нашую паўсядзённаяць і ўпадабанні, на саміх сябе і сваю культуру.

Кніга стала завяршальным этапам шматгадовай працы аўтара і была выдадзена ў 2017 годзе абмежаваным накладам, які адразу разышоўся сярод знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Міхала Анемпадыстава.

У кнізе апісаныя сем колераў, якімі «пафарбаваная» беларуская культура: белы, чорны, чырвоны, сіні, шэры, залаты і зялёны. Кожны «энцыклапедычны артыкул» праілюстраваны дзясяткамі фота, дзе зафіксаваная прысутнасць колера ў прыродзе і ў матэрыяльнай культуры.

Дызайнерскі альбом ужо паспеў стаць каштоўным артэфактам сучаснай беларускай культуры, дзе ў непаўторным стылі аўтара адбываецца пошук Беларусі. Гэты стыль мы добра ведаем і любім па культавым «Народным альбоме» і вобразах шэрагу ўплывовых культурніцкіх кампаній.

Гэтая кампанія дае магчымасць усім жадаючым замовіць кнігу і стаць уладальнікам унікальнага выдання, створанага геніяльным сучаснікам, які заўчасна пакінуй нас.

Кампанія пачалася на краўдфандынгавай платформе Ulej.by. Плануецца выдаць кнігу накладам 500 асобнікаў. Краўдфандынгавая кампанія працуе па прынцыпе перадзамовы: падтрымаўшы праект, чытачы атрымаюць кнігу па нізкай цане. Адзін асобнік будзе каштаваць 40 рублёў. Пры замове некалькіх асобнікаў цана будзе меншая. Да ўдзелу запрашаюцца таксама асобы і кампаніі, якія гатовыя выступіць спонсарамі, каб кніга магла патрапіць у бібліятэкі, культурніцкія ўстановы і публічныя прасторы.

Кампанія будзе ісці да 25 красавіка. 

Міхал Анемпадыстаў

нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года ў Мінску. Дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Шырока вядомы як адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 1990-х. Аўтар ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекта «Народны альбом» (1997). Песні на вершы Анемпадыстава — у рэпертуары Змітра Вайцюшкевіча, гуртоў «Новае Неба», N.R.M., IQ48. У 2013 г. выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы». Быў аўтарам вокладак і ілюстрацый для шматлікіх кніг і часопісаў беларускіх аўтараў. Ствараў вокладкі для CD-дыскаў гурта «N.R.M.», Змітра Вайцюшкевіча. Вядомы як выдатны плакатыст і аўтар постэраў да рок-канцэртаў. 
23 студзеня 2018 года Міхала Анемпадыстава не стала. Апошняй яго вялікай працай стаў візуальна-даследчы праект «Колер Беларусі».

Каментары

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →