Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» і медыяпраект «PARTisan» запрашаюць на III Майстроўню кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!»
03.10.2017 - 07.10.2017
Праграма Майстроўні складаецца з двух частак:
🎥 03.10.2017 і 04.10.2017 - публічныя прэзентацыі № 33 альманаха «pARTisan», прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускага выдання падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» аўтарства прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай.
🎥 05.10.2017 - 07.10.2017 - закрыты варштат выкладчыкаў Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі - прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай і Славаміра Кальвінка.
У межах варштата 12 аўтараў(-ак) змогуць прэзентаваць і распрацаваць свае кінапраекты, абмеркаваць і адшукаць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
«Асабліва нас цікавяць праекты кароткаметражных дакументальных аўтарскіх фільмаў-расповедаў, працягласцю ад 5 да 15 хвілін, якія можна прэзентаваць як на фестывалях, так і ў інтэрнэце, - распавядае каардынатарка праекта Іаланта Кільян. - Мы шукаем прапановы для фільмаў, якія апісвалі б герояў і з’явы з Беларусі, з найбліжэйшага атачэння рэжысёра, калі камера можа здымаць жыццё зблізку або калі рэжысёр здымае важную падзею.»
Для ўдзелу ў III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!» неабходна:
1. Зайсці на сайт www.15minutesbelarus.net.
2. Спампаваць і запоўніць анкету.
Па-беларуску/руску, па магчымасці таксама па-польску/англійску. Старонка 1 (інфармацыйная) і сінопсіс (паўстаронкі) - абавязковыя для запаўнення. Дадатковыя матэрыялы (трэйлеры, прэзентацыі ды інш.) вітаюцца: чым больш інфармацыі, тым большая магчымасць развіцця праекту і прадстаўлення яго спонсарам.
3. Запоўненую анкету і ўсе дадатковыя матэрыялы даслаць да 10.09.2017 на адрас [email protected].
Уваходны квіток - прачытаны «Дапаможнік кінадакументаліста», лінк на які вы атрымаеце ў адказ на заяўку.
Усе падзеі III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў пройдуць у Press Club Belarus (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).
Кантакты:
[email protected]
[email protected]
+375447424832
Каментары