Спорт77

Віктар Ганчарэнка: Чаму б ня выйграць у «Рэалу»?

Онлайн з галоўным трэнерам БАТЭ.


На сайце nn.by ў панядзелак прайшоў онлайн з галоўным трэнерам БАТЭ Віктарам Ганчарэнкам.

***

Виктор, поздравляю Вас и клуб с победой!
Намерены ли Вы пригласить Анатолия Чубайса, который родился и до 18 лет жил в Борисове, войти в попечительский совет клуба и оказать денежную помощь клубу?
Виктор, поздравляю Вас и клуб с победой!

Сашок

Пытаньне да кіраўніцтва. Чаму б не запрасіць тады Рамана Абрамовіча. Думаю, гэта хутчэй жарт, чым пытаньне.

Какие проблемы есть на "Динамо" и с белоруским ТВ, который просит устранить УЕФА? Кто и как их будет устранять? знает ли об этом Лукашенко?

Сашок

Дакладна ня ведаю пра недахопы. Але можна акрэсьліць наступнае: гэта ложы для VIP, журналістаў, разьдзявальні, паркоўкі для аўтобусаў, машын. Астатняе недапрацоўкі – для кіраўніцтва. Наконт прэзыдэнта – таксама не магу адказаць, ці ведае ён.

Ці хопіць у каманды сілаў удзельнічаць у Лізе Чэмпіёнаў і паўнавартасна гуляць у беларускім чэмпіянаце?

Лёкса

Мы вельмі добра выглядаем фізычна. Спадзяёмся сілаў хопіць. Цяжка адказаць, бо досьведу ў ЛЧ у нас няма. Спадзяюся захаваць гэткі стан да 10 сьнежня.

Поздравляю с победой!
Мне интересна иерархия капитанов в клубе.
Понятно, что первые 3 в порядке старшинства - А.Ермакович, Д.Лихтарович, Г.Близнюк. А вот дальше не понятно)) И Макс Жавнерчич был (в Витебске), и Игорь Стасевич с Левски.

BeezeR

Пытаньне сур’ёзнае. Перад сэзонам былі выбары, капітанам стаў Ермаковіч, і памочнікі (Ліхтаровіч і Блізьнюк, а таксама Казанцаў). Перамены былі выкліканыя траўмамі. Хлопцам самім даводзілася вырашаць на полі, хто будзе капітанам.

Здравствуйте Виктор Михайлович. Скажите, какие изменения в чемпионате страны ожидают БАТЭ в связи с занятостью в Лиге Чемпионов?

Виталий

Гэтае пытаньне ў стадыі распрацоўкі. Мы выказалі свае прапановы фэдэрацыі, чакаем адказу. Напэўна графік давядзецца рабіць больш шчыльным. Гуляць праз 2 дні на трэці і г.д.

Віктар, малю вас, толькі не выйграйце ў "Рэала", бо ў нас дахі пазносіць... :)

Кнехт

Выйграем

Віншую з выхадам у групавы раўнд ЛЧ. Жадаю далейшых посьпехаў.
Пытаньне: Хто адказвае ў клюбе за псыхалегію? Ці есьць штатны псыхоляг, ці гэта вы, ці гульцы самі ўсьведамляюць, як трэба маральна настройвацца на гульню?
Дзякуй.П.С. І жадаю не падхапіць "зорную балезнь".

wint

Дзякуй за віншаваньне! Псыхоляг у нас – увесь трэнэрскі штаб. Наконт зорнай хваробы – упэўнены, што ні ў мяне, ні ў каманды яе ня будзе.

Псыхоляг у нас – увесь трэнэрскі штаб. Наконт зорнай хваробы – упэўнены, што ні ў мяне, ні ў каманды яе ня будзе.

Паважаны Віктар, добры дзень! Вялікі Вам дзякуй за выдатнае майстэрства, дзякуй кіраўніцтву клуба і нашай любімай камандзе.
Некалькі пытанняў: як Вы лічыце, якім чынам паспрыяе ўдзел БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі Чэмпіёнаў на развіццё беларускага футболу? Як Вы лічыце, ці ёсць зараз яшчэ ў Беларусі каманды, якія здольныя дасягнуць такога ж выніку ў бліжэйшы час? І галоўнае: як Вы лічыце, якая галоўная праблема беларускага футболу?

Plaschinsky

Хочацца спадзявацца, што нашыя ўлады павярнуцца тварам да футболу, і што будзе рэканструяваны стадыён паводле патрабаваньняў ЛЧ, напрыклад, стадыён «Трактар» ці «Дынама».
Калі ўзьнік ажыятаж з «Андэрлехтам» і «Леўскім», было многа пакрыўджаных, ня ўсім хапіла квіткоў. Цяпер хацелася б думаць, напрыклад, пра 80-тысячны стадыён.
Каб выступаць у ЛЧ трэба знаходзіцца на піку сваіх магчымасьцяў. Сярэдзіна сэзону — гэта той самы час, калі каманда добра выглядае фізычна, гэта тое, што нам трэба.
Наконт праблемы беларускага Футболу, нам хацелася б, каб больш увагі надавалася трэнерскім кадрам. Трэба браць больш вядучых мэтодык, гішпанскіх, італьянскіх, галяндзкіх. На мой погляд, гэта найістотнейшая праблема.

/div>

Sto budze rabic trener ,kali serag galounyh futbalistau kamandy zahotsuc nabyc zameznyja kliuby? Dzjakui vam za atkaz. Dalesyh pospehau u vasai prace.

Mikola

Дзякуй! Гэта цалкам нармальная практыка. І мы будзем толькі за, калі нашыя футбалісты спатрэбяцца ў больш моцных чэмпіянатах. Нікога мы ўтрымліваць ня будзем, бо гэта значыць памяншэньне матывацыі. І паралельна мы будзем шукаць пэрспэктыўных футбалістаў для БАТЭ.

Виктор,огромное спасибо Вам и команде за праздник,который Вы сделалии для белорусского народа.Есть пару вопросиков: Ставите ли перед командой какие-либо опреденные задачи в группе ЛЧ ; Если бы БФФ пошло на встречу Вам и разрешило докупить пару игроков,воспользовывались бы этим предложением?И кем бы усилились?

Павел Ярош

Дзякуй за віншаванні. Наконт узмацненьня, дакладна, мы вядзем працу, і цяпер ня думаем, што нехта новы нам патрэбны. Ня лічым патрэбным дадаваць новых гульцоў да тых, хто прайшлі кваліфікацыйны раўнд. Прапановай БФФ мы б не скарысталіся.

Задача ў ЛЧ – набыць пэўны досьвед. Нічога ня ўдасца, калі мы будзем выходзіць на матч з настроем няўдачніка. Таму будзем выходзіць з адпаведным настроем.

Задача ў ЛЧ – набыць пэўны досьвед. Нічога ня ўдасца, калі мы будзем выходзіць на матч з настроем няўдачніка. Таму будзем выходзіць з адпаведным настроем.

Трэба гэта адчуць, каб дайсьці да больш пэўных адказаў.

Дзякуй за каманду! Віншую з перамагой у папярэднім турніры ЛЧ!
Ці не збіраецеся ўзмацніць склад каманды перад удзелам у турніры ЛЧ?
Калі так, каго хацелі б надбаць у беларскім чэмпічнаце, а можа і па за межамі?
Падаецца, што пазыцыі нападнікаў і паўабаронцаў моглі б быць дадзеныя - трэба больш якасных гульцоў для ЛЧ.
Дзякуй яшчэ раз і поспеху ў еўрачэмпе лепшых камандаў Еўропы!

Вавёркін

Глядзіце адказ вышэй

Поздравляю ВАС и КОМАНДУ с выходом в Лигу чемпионов!
Скажите есть ли серьезные предложения по игрокам от зарубежных клубов?

Vitovt

Дзякуй! Прапановы на шмат каго з гульцоў ёсьць. Мы будзем разглядаць іх пры канцы сэзону, бо трэба максымальна добра выступіць у ЛЧ. Разгляд гэтых пытаньняў цяпер аслабіць каманду, чаго рабіць зусім ня хочацца.

Виктор, Вы молоды и достигли такого прорыва! Скажите, есть ли У Вас идея развить свой подвиг и выставить свою кандидатуру на президентских выборах главы государства 2010-2011 года?

Пётр Кузьміч

Наконт дасягненьняў, такая ў нас праца. Я не лічу, што мы нешта такое зрабілі. Трэба працягваць і гуляць у футбол. Калі дамо слабіну, упадзём долу.

Ну і Спорт па-за палітыкай! (сьмяецца)

Дзякуй за сьвята футбола, дзякуй за тое, што хлопцы падаравалі беларускім заўзятарам сапраўдную радасць і пачуцьцё гонару за тое, што да нас прыедуць сапраўдныя каралі футболу з Мадрыду ды Турына, ды чэмпіёны кубку УЕФА з Піцера! І непроста прыедуць пакрасавацца за грошы, як аргентынцы, а прыедуць змагацца за месца ў круцейшым турніры з нашым лепшым клюбам!
ЦЯПЕР ПЫТАНЬНІ!
1.Каго думаеце паставіць замест Блізнюка ў першым матчы? Хто будзе стаяць на браме?
2.Калі вы леталі на жэрэб'ёўку ў Манака, то якія у вас уражаньні ад знаходжаньня ў кампаніі еўрапейскага футбольнага бамонду?
3. Ці зьвярталі вы ўвагу на публічныя абразьлівыя(у дачыненьні як да вашай каманды, так і да усёй краіны) заявы прэзідэнта Левскі перад матчамі з БАТЭ? Ці ведайце пра адказную рэакцыю на гэтыя заявы старшыні партыі БНФ, і пра афіцыйны адказ баўгарскага амбасадара(пасла)? Калі ведайце, то як ацэньвайце іх перапіску?

П.С. шкада Блізнюка, які не зможа згуляць на Санцьяго Бернабэў з Рэалам :(
НАПЕРАД БАТЭ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСКІ ФУТБОЛ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Стась зь Менску

1. Склад заўсёды вызначаецца ў дзень гульні. Часу яшчэ багата, усякае можа адбыцца. Тое самае і да другога пытаньня.

2. Езьдзіў генэральны дырэктар, я быў з камандай.

3. Я вельмі сумняюся ў праўдзівасьці гэтых словаў. Але і ведаючы баўгар, можа сказаць, што яны маглі нешта падобнае сказаць. Нашыя заявы я чытаў, але вялікага значэньня ім не надаваў.

Сумняюся ў праўдзівасьці гэтых словаў, бо гэта баўгарская прэса. Усё ж абвінавачваць іх ня хочацца, але і давяраць цяжка.

Да гэтых словаў мы цалкам спакойна паставіліся.

4. Дзякуй за віншаваньні

Шчыра віншую зь перамогаю і выхадам у фінальную частку Лігі Чэмпіёнаў.
цяпер пытаньне:
Ці будзе ў бліжэйшым часе БАТЭ набываць новых гульцоў, калі так, то якіх?
Ці разьлічаеце Вы на Рамана Сьцяпанава ў гульнях Лігі Чэмпіёнаў?
Хто на Ваш погляд самы сур'ёзны супернік для БАТЭ?

Стасюк Дземідовіч

Усе тры каманды – вельмі моцныя супернікі, не стараюся іх разьдзяліць. У кожнага свой стыль, кожны небясьпечны па-свойму, у кожнай ёсьць набор высокаклясных футбалістаў.

Віктар Міхайлавіч, прывітаньне ! Шчырыя вам віншаваньні і павага. Некалькі пытаньняў да вас.
Мой сын займаецца футболам у менскай "СДЮШОР-5". Сапраўдны фанат футболу і Беларусі. Ён мае неблагія здольнасьці і посьпехі. Разьлічвае праз 7-8 гадоў прыйсці ў БАТЭ.
Ці ёсьць шанец, што яго сустрэне галоўны трэнер Ганчарэнка ? Які зь іншых клюбаў Беларусі хацелі бы ўзначаліць, калі б вам прапанавалі добры кантракт ? За які замежны клуб заўзялі ў дзяцінстве ?

Чалавек

Хлопцу хочацца пажадаць адносіцца да сябе адказна. Калі займацца футболам і дасягаць высокіх вынікаў, трэба шмат у чым сабе адмаўляць.
Самае галоўнае, каб ён хацеў гуляць, прысьвячаў сябе футболу.
Прапановаў ад іншых клюбаў, беларускіх і замежных, ня меў.

Мне падабаўся стыль і атмасфэра Манчэстэр Юнайтэд і заўсёды былі сымпатыі да Міляну.

Мне падабаўся стыль і атмасфэра Манчэстэр Юнайтэд і заўсёды былі сымпатыі да Міляну.

Планирует ли клуб "БАТЭ" сменить майки? Надпись на русском языке "Белгосстрах" в Европе не будет понята. Почему во внутреннем чемпионате не пользуетесь беларуским языком? Будут ли для Лиги Чемпионов использоваться майки на английском языке?
Почему Вы всегда в трико и спортивном костюме ходите? Это не стильно! Вам это не к лицу. Вам бы подошел шакарный костюм или гламурный вид одежды! От Вас вся Европа была бы без ума!

Удачи в Лиге!

Иван Сташевский

1/ Патрабаваньні УЭФА – усё мусіць быць па-ангельску, улучна з рэклямай. Прозьвішчы будуць дакладна па-ангельску.
Наконт стылю вопраткі – ніколі на гульнях ня быў у трыко. Люблю прайсьціся па модных крамах і спартовую вопратку маю толькі на трэніроўках.
Наконт шыкоўных касьцюмаў – маем клюбныя касьцюмы высокай якасьці, у іх і будзем.

Есть ли у Вас семья? Дети? Любимая девушка? :-)

Иван Сташевский

Ёсьць любімая жонка і любімае дзіця. Хлопчыку майму 7,5 месяцаў. Гэта мая аддушына, зь ім я забываюся пра футбол.

5. У БАТЭ зьявілася некалькі мільёнаў незапланаваных эўра. Як думаеце, куды пойдуць гэтыя грошы: на інфраструктуру, на новых гульцоў, на "лексусы" кожнаму, ці што іншае ?

чалавек

Наш клюб славіцца тым, што мы ўмеем разумна падысьці да фінансавых магчымасьцяў. Не сумняюся, што гэтыя грошы разумна разьмяркуем. Будуць прэміяльныя, пашырэньне базы, набыцьцё аўтобусаў. Грошы заўсёды ідуць па прызначэньні. Лішняга ніколі не бывае.

6. Думаю вынікі лёсаваньня групавога турніру вас узрадавалі. Шанцаў на станоўчы вынік мала. Як думаеце, ці будуць нашыя гульцы выкладацца на поўніцу, што завецца "гуляць на жылах", ці ўжо зьмірыліся з апошнім радком ? Якая выніковая колькасць пунктаў (ачкоў) набытых у групе вас задаволіць ?
7. Ці плануеце выстаўляць Гутора на матчы ЛЧ або бел. чэмпіяната ?
8. Апошняе пажаданьне і просьба: перадайце, калі ласка, усёй камандзе, што сваёй гульнёй яна аб'ядноўвае Беларусь, усіх грамадзянаў нашай краіны незалежна ад нацыянальнасьці, і беларускамоўных, і рускамоўных, і трасянкамоўных. Дзякуй Вам за шчасьлівыя хвіліны.Здароўя і перамог! Жыве Беларусь!!!

чалавек

1. Па-першае, ніхто не зьмірыўся. Не сумняюся, што так і будзем гуляць, каб паказаць сябе ў найлепшым сьвятле, як вы кажаце, на жылах. Наша псыхалёгія – мы не прымаем паразаў, будзем змагацца. Мы здаём сабе справаздачу, што група вельмі цяжкая.
2. Склад вызначаецца ў дзень гульні. Ёсьць нумар адзін Вяромка, ёсьць малады і пэрспэктыўны Гутар. Усё вызначым у дзень гульні.
Дзякуй за добрыя словы!

Віктар, раскажыце калі ласка, пра Ваша дзяцінства ў Хойніках, бацькоў, пра Чарнобыль, на Хойніцкі раён прыпала ж ці не асноўная доля радыяцыі.
З павагай, Антон
P.S. Дзякуй Вам за казку, падораную беларускім балельшчыкам (выхад у Лігу чэмпіёнаў)

1317171019

Маю даволі прыемныя ўспаміны дзяцінства. Бацькі зрабілі для мяне ўсё найлепшае, каб дзяцінства прайшло ў самых сьветлых танах, за што я ім удзячны. Бацькі майго ўжо няма — ён памёр у 1993-м, бо ў першыя дні пасьля аварыі працаваў у Чарнобылі. Мама працавала загадчыцай магазыну, цяпер яна жыве ў іншым месцы ў Гомельскай вобласьці.
Бацька прышчапіў любоў да футболу, толькі праз тое, што ў савецкія часы, калі па ТБ ішло ўсяго два каналы, ён усіх выганяў і мы глядзелі футбол. Шкадую, што ён не дажыў да сёньняшняга дня, каб парадавацца за свайго сына.

Дзякуй за непераказальную радасць якую нам падарылі футбалісты БАТЭ! Мае пытанне наступнае: Напэўна пасля такого зорнага выступлення ў многіх гульцоў з'явіліся прапановы ад другіх клубаў. Як вы збіраецеся захаваць склад БАТЭ да канца групавога турніру і будзем спадзявацца да ФІНАЛЬНАЙ гульні? :)

калдыр

Прапановы ёсьць, мы ўтрымліваем ўсіх да канца ЛЧ, пасьля ж нікога трымаць ня будзем, калі будуць годныя прапановы.

Віктар, вялікі дзякуй Вам за гэтае свята футболу! Батэ ў групе, Рэал і Ювентус у Менску, падумаць толькі!
Пытанні наступныя:
1) Як Вы ацэньваеце стан фанацкага руху у Беларусі? Ці магчыма, што калі-небудзь у нашай краіне з'явіцца адметная фанацкая культура(як напрыклад у брытанцаў, немцаў, туркаў - з песнямі, крычэлкамі, музыкай, тэатральнасцю і энэргетыкай)? Ці стануць поспехі БАТЭ тым штуршком, што ўздыме папулярнасць футболу ў нашай краіне і прыцягне людзей на стадыёны? Што яшчэ варта зрабіць дзеля ўздыму цікаўнасці?
2) Развіццё ўласнай акадэміі, стаўка на маладых таленавітых гульцоў - гэта свядомая палітыка клуба, ці проста выйсце з недахопу фінансавання? Ці можна бачыць тут нейкія паралелі з тым шляхам якім ідзе Лонданскі Арсенал напрыклад?
Дарэчы ці давялося Вам размаўляць з Арсэнам Венгерам, калі былі ў Манака? А з іншымі славутымі трэнерамі? Увогуле каго з вялікіх лічыце для сябе прыкладам?
3) Якімі замежнымі мовамі валодае Віктар Ганчарэнка?
Загадзя шчыра дзякую за адказы, і яшчэ раз поспехаў Вам, Віктар, і ўдачы на шляху да футбольных вяршыняў!

Уладзімір

Дзякуй за віншаваньні!

Ёсьць любімая жонка і любімае дзіця. Хлопчыку майму 7,5 месяцаў. Гэта мая аддушына, зь ім я забываюся пра футбол.

1. Магу меркаваць толькі па нашым клюбе. Зьмены ідуць у лепшы бок. Людзі, якія за нас хварэюць, робяць усё магчымае. Думаю прыйдзем да таго моманту, калі будуць песьні, сьцягі. Мы знаходзімся на правільным шляху. Песьняў хацелася б, вядома ж. Было прыемна ўжо тое, калі пасьля матчу зь Леўскім народ 15 хвілінаў крычаў «БАТЭ!»
2. Нешта падобнае ёсьць. Па-першае, сваімі лягчэй кіраваць, па-другое, яны больш матываваныя, па-трэцяе, яны шмат пра грошы ня думаюць. Хоць без легіянэраў у сучасным футболе цяжка даць рады. Мы на гэтым вучымся. Мусіць, варта было ляцець на лёсаваньне, завязваць новыя сувязі. Шустэр, Раньеры, Адвакат вельмі кваліфікаваныя спэцыялісты, спадзяюся, сяброўства зь імі дапаможа ў кар’еры.
Я проста ў захапленьні ад Фэргюсана. Столькі гадоў знаходзіцца ля стырна самага тытуляванага клюбу ў сьвеце, сам клюб прагрэсуе, стыль каманды і футбалісты толькі прыбаўляюць. Варта тут жа адзначыць і Арсэна Вэнгера. Падабаецца тая эпатажнасьць, паводзіны Жазэ Маўрынью, якія прывабліваюць увагу фанаў, прэсы.
3. На жаль, гэта істотная праблема. Неаднакроць у гэтым пераконваўся на стажыроўках, калі трэба было адказваць на інтэрвію. Гэтую праблему пастараюся выправіць.
Мая жонка скончыла МДЛУ, мы ўжо трохі прасунуліся. Спадзяюся прасоўвацца па гэтым шляху далей.

Дзякуй за перамогу!
У мяне два пытаньні. 1. У Барысаве абсалютна ганебны, нават па беларускіх мерках, стадыён. Пра табло і згадваць не хачу -- проста нейкі калгас. Ці будуць якія захады па паляпшэньні? 2. Кім з новых футбалістаў БАТЭ мае ўзмацніцца перад гульнямі ў групе?
Дзякуй

Ул. Ахроменка

Я ня згодны. У нас маленькі, утульны стадыён, з выдатнай футбольнай атмасфэрай. Да таго ж, усе камісары ад ЛЧ у рапартах адзначаюць якасьць поля. Магчыма, нестае добрых разьдзявальняў. Наконт табло, ёсьць нараканьні, але іх будзем выпраўляць.

Не сакрэт, што ў Беларусі вельмі значная колькасьць заўзятараў Зеніту. З Піцера таксама прыедзе вельмі значная колькасьць фанатаў. Ці плануе кіраўніцтва БАТЭ зрабіць нейкія захады, каб не апынуцца на Дынама ў гасьцях?

televital

Па-першае, маем абмежаваньні УЭФА. Каманда-госьць атрымлівае 5 % месцаў на стадыёне. Не сумняюся, што стадыён будзе хварэць за нас. Вельмі хочацца, каб усе 40 тыс. прысутнічалі на матчах Зэніту, Рэалу і Ювэнтусу.

Дзякуй вялікі камандзе за шыкоўную гульню!Мы ў Таллінне глядзелі апошняе спаборніцтва з Леўскі на прыдыханьні!

І вось паўстала пытаньне як ад мяне, так і ад эстонскіх сяброў:чаму БАТЭ выступае ў цішотках,на якіх напісана на расейскай мове?Няўжо так цяжка роста зрабіць надпіс "Барысаў" і замяніць "Белгосстрах"-незразумела зусім і неяк дзіўна!
Зычым перамог,упэўненасьці і надзеі на лепшае!
Жыве беларускі футбол!Жыве Беларусь!))

Aleg

Белдзяржстрах наш спонсар і мы выконваем абавязальніцтвы перад ім, з павагай ставімся да гэтай кампаніі і вельмі ўдзячныя ім і іншым нашым спонсарам. Ня згодны з тым, што варта пісаць на нейкай іншай мове, хіба што на беларускай. У чэмпіянаце Беларусі мовы мы ня дзелім, але зразумела што ў ЛЧ мова будзе ангельская. Зрэшты ня ўсё так проста, зважаючы на патрабаваньні спонсараў.

Віктар, віншую! Гэта самая, на мой погляд, громкая сенсацыя ў беларускім спорце за ўвесь час яго існавання! жадаю Вам дастойна выступіць супраць грандаў эўрапейскага футболу!
пытанне першае. як Вы патлумачыце гэты поспех (з пазіцыі трэнерскага ўнёску ў яго) - хутчэй нейкім трэнерскім фартам, ці Вы бачыце ў сябе сапраўдныя задаткі трэнера прафесійнага эўрапейскага ўзроўню?
другое пытанне - ці Вас паздравіў Юры Пунтус і ці падтрымліваеце Вы з ім прафесійныя адносіны? напрыклад, раіцеся з ім, дыскутуеце? ці ён павіншаваў Вас з перамогай? адзін з першых?:)
трэцяе пытанне - ці Вы добра разумееце па-беларуску і ці падтрымліваеце (хаця б ментальна:)) дэмакратычных кандыдатаў не выбарах прэзідэнцкіх ці ў парламент?
дзякуй.
трымайцеся і змагайцеся!

Юля

1. Першае, каб гуляць у ЛЧ, трэба гуляць на максымуме магчымасьцяў, далей – удалае лёсаваньне, трэцяе – праца мая і трэнэрскага штабу па ўстараненьні моцных бакоў супернікаў. Сьціпласьць маю, але часам магу быць і нясьціплым.
2. Так, сп.Пунтус віншаваў, віншаваў шчыра, нягледзячы на нашу канкурэнцыю ў ЧБ. Гэта той чалавек, які вельмі дапамог у жыцьці нашаму клюбу, за што мы яму вельмі ўдзячныя.
3.Пра палітыку не хачу гаварыць, гэта не мая сфэра, у якой я дылетант. Мой палітычны сьветапогляд утварае тэлебачаньне і прэса і сам баюся нешта сказаць. Наконт мовы, я нарадзіўся і вырас у Хойніках, дзе мовай была хутчэй трасянка. Але мову вельмі добра разумею.

На мой погляд, народ, які забываецца сваю мову, ідзе да пагібелі.

Па-першае, віншую з перамогай!!!
Ці адчуваецца якая-небудзь падтрымка з боку кіраўнікоў АБФФ? Альбо ваш выхад - гэта толькі зайдрасьць дый галаўны боль? Што будзе з календаром - некаторыя гульні амаль што накладваюцца адна на адну. Ці зьмяніліся вашы адносіны з другімі трэнерамі беларускіх клюбаў?
Дзякуй за сьвята! ВЕРЫМ МОЖАМ ПЕРАМОЖАМ!!!

Водгук

Варта адзначыць, што фэдэрацыя ў асобе Г.Нявыгласа вельмі добра дапамагае. А наконт календару, мы не гатовыя. Бо не разьлічвалі на ЛЧ, калі прымалі каляндар, тут будзем шукаць кампрамісы. Адносіны зь іншымі трэнэрамі не зьмяніліся ні ў які бок, застаюцца такімі як і раней.

30 верасьня мы выбіраем, з кім гуляць, з «Савітам» ці зь «Ювэнтусам», нейкую гульню трэба будзе адмяніць, больш схіляемся да гульні зь «Ювэнтусам». :)))))

Виктор, как Вы думаете какая основная причина неразвитости белорусского футбола? Это отсутсвие рыночной экономики или что-то другое? Согласитесь для клуба, который вышел в Лигу Чемпионов годовой бюджет в 5 млн. долларов - слехы. В Украине клубы первой лиги имеют бюджеты большие, чем у Вас.

Чалавеча

Бацькі зрабілі для мяне ўсё найлепшае, каб дзяцінства прайшло ў самых сьветлых танах, за што я ім удзячны. Бацькі майго ўжо няма — ён памёр у 1993-м, бо ў першыя дні пасьля аварыі працаваў у Чарнобылі.

Патроху мы футбол разьвіваем. У нас зьяўляюцца штучныя палі, што нам жыцьцёва неабходна, напр., для выхаваньня дзяцей. І далей, нам трэба браць замежныя мэтодыкі, гішпанскія, італьянскія, галяндзкія, і навучаць нашых трэнэраў.
Напрыклад, у Гішпаніі, на стажыроўцы ў «Вільярэале», я стараўся запомніць і ўжыць кожную дробязь тут, у Беларусі.

Здраствуйте! Прежде всего хочу вас поздравить с успехом. Ну а теперь к делу... Скажите пожалуйста, почему бы Вам не забить на стадион Динамо с ихними проблемами и просто проводить матчи в Гомеле? Как Вам известно Гомель - самый спортиный город в нашей стране. Аншглаг будет 100%. Вы конечно меня извините, но Минск походу так зажрался, что даже на Аргентину было много тысяч свободных мест!!! Темболее наш стадион не требует никаких дороботок - он имеет лицензию. Очень хотелось бы узнать Ваше мнение. Спасибо!

Дмитрий

Ніводзін стадыён у Беларусі не адпавядае парамэтрам ЛЧ. Нашмат больш ляяльнае стаўленьне да матчаў зборных, бо там круцяцца большыя грошы.
Мы маем выдатныя стадыёны ў Берасьці, Гомелі, Віцебску, але гэта толькі для ЧБ.

Здравствуйте Виктор! Поздравляю с выходом в групповой этап ЛЧ. Собираетесь ли вы усилить команду до старта ЛЧ ? Как планируете играть с грандами ? Сам я из Гомеля и оттюда поедет много людей поддержать ваш клуб! Спасибо.

Jarik

Упэўнены ў адным, нам нельга ўсе 90 хвілін сядзець у абароне, абавязкова трэба контаратакаваць. Больш упэўнены, што нават у адной сустрэчы можа быць усё, што заўгодна, а нават шанец перамагчы суперніка і ўсё перавярнуць з ног на галаву.

Дзякуй, Віктар, за вашу адданую працу, за перамогі. Мы вамі ганарымся і жадаем далейшых поспехаў асабіста вам, а таксама БАТЭ!

Ігар, Віцебск

Дзякуй

Віншую ўсіх футбалістаў БАТЭ і асабіста Віктара Міхайлавіча Ганчарэнка!Не слухайце тых хто ў вас не верыць, бо вы лепшыя!!! Я сам з Менску і таму абавязкова прыду падтрымаць нашых!!! Трымайцеся хлопцы!!!! І яшчэ раз вялікі дзякуй!
Пытанні:
1 Як вы сталі трэнерам БАТЭ ў такім маладым узросце?
2 Якія планы на ЛЧ?

Заўзятар

Дзякуй за добрыя словы.
Я атрымаў траўму, якая аказалася несумяшчальнай з футболам, разрыў крыжападобнай зьвязкі, мэніск. Пасьля таго прыняў рашэньне, што трэба пераходзіць на трэнэрскую сьцяжыну.

Добры дзень. Віншую з перамогай!
У мяне да вас тры пытанні:
1.Не лічыце Вы, што беларусы часта прайграюць свае матчы з-за "комплексу непаўнавартасці" (нас як нацыі), які ў нас сядзіць у самых здаўна і які нам увесь час убіваюць у галовы нашы "моцна адукаваныя кіраўнікі" ды "добразычлівыя" суседзі?
2.Не лічыце Вы, што практыка продажу "любой цаной" нашых лепшых гульцоў у замежныя клубы ёсць заганная. Такім чынам моцна аслабляецца наш унутраны чэмпіянат, а разам з гэтым і цікавасць да беларускага футболу ўвогуле. Нашы суседзі ўкраінцы, напрыклад, робяць наадварот, стараюцца захаваць футбалістаў у нацыянальным чэмпіянаце. А калі прадаюць, то за вельмі вялікія грошы. Таму і ліга іхняя намнога мацнейшая за нашую. Мы ж прадаем усё, што больш-меньш грае, каб хоць трошкі зарабіць, а потым губляем годы каб выгадаваць новых. А пажыўшы колькі год за "кардонам" яны потым вельмі часта і не вяртаюцца на Радзіму. Таму мы губляем у двайне?
3. Аднойчы ў камандзіроўцы я сустрэў аднаго ўкраінца, які расказаў гісторыю як у далёкім ужо 1972 годзе ён са сваімі калегамі-футбалістамі, здаецца "Дняпра", дамовіліся размаўляць цэлы дзень толькі па-украінску. Ці магчыма нешта падобнае у беларускім футболе?
Дзякуй за адказы.

Слаўка

У першую чаргу, вам трэба пераглядзець сваё стаўленьне да гэтага. Я не лічу, што мы непаўнавартасная нацыя, пытаньне ў тым, якое стаўленьне маем да футболу, хакею і г.д.
Не лічу, што мы прадаём футбалістаў, абы іх сплавіць. Карэнным чынам з гэтым нязгодны. Мы заўсёды шукаем кампраміс, каб футбаліст перайшоў у добры клюб, і каб потым мог дапамагаць зборнай. Да прыкладу, мой добры сябра Віталь Кутузаў, які жыве ў Італіі, ня мае намераў там застацца, ён вернецца і будзе дапамагаць беларускаму футболу.
Добрае пытаньне. Вельмі сумняюся, што такое магло быць. Упэўнены што цяпер нават ва Ўкраіне ўсе футбалісты размаўляюць толькі па-расейску. У нас жа, упэўнены, многія мову разумеюць, але размаўляць зможам толькі на трасянцы.

Спадар Ганчарэнка, дзякую Вам ды ўсім гульцам БАТЭ за перамогі на шляху да Кубка чэмпіёнаў.

Цяпер БАТЭ, быццам нацыянальная зборная, дзе і трэнер — ня немец, і гульцы ўсе свае. Дый тоеснасьці з барысаўскай дружынаю больш, чымся з балотнімі колерамі нацыянальнай.

Посьпеху Вам.

Уладзімір Русаковіч

Мне падабаюцца прынцыпы ўтварэньня зборнай Бэрнда Штанге. Адзінае, чаго не разумею і за што магу пакрытыкаваць, гэта тое, што ў штабе беларускай зборнай няма ніводнага беларускага трэнера.

Мае самыя шчырыя віншаваньні з выхадам у групавы раўнд лігі чэмпіёнаў!
Ці не нагода паставіць ня толькі перад барысаўскімі ўладамі рубам пытаньне пра будаўніцтва ў горадзе стадыёна эўрапейскіх стандартаў на 25--30 месцаў -- з тым, каб там часам магла б гуляць і зборная? Можна было б зэканоміць на будаўніцтве чарговага лядовага палацу...

L.Barsceuski

Будзе будавацца “Трактар”, Дынама. Што да Барысава, у нас будзе сучасны стадыён, але трэба каб на кожнай гульні ён запаўняўся на 7-8 тысяч. Што да лядовых палацаў, гэта ўсё на карысьць спорту, але нестае стадыёнаў для футболу, гандболу, баскетболу, іншых відаў спорту.

Здраствуйте Виктор! Почему было принято решение играть на стадионе Динамо , а не к примеру в Гомеле? Ведь Гомель считают самым спортивным городом и стадион к тому же не плохой!

Гл. вышэй

Шчыры Вам і ўсяму БАТЭ дзякуй за ЛЧ! Мы з усёй шчырасьцю за вас пержывалі і будзем перажываць. Таксама дзякуй за згоду паўдзельнічаць у on-line канфэрэнцыі на nn.by. Далейшых посьпехаў на Эўраарэне і ў ЧБ!
Жадаў бы спытаць у Вас, як добра Вы ведаеце родныя мову і культуру? Як ставіцеся да таго, што на зборную не пушчаюцьь зь бел-чырвона-белымі сьцягамі?
Буду шчыра рады, як Вы і гульцы будзеце калі-некалі размаўляць па-роднаму і ў гэтым пляне гэтаксама станеце першапраходцамі!
Далейшых посьпехаў! Толькі БАТЭ! Толькі перамога!

Глядзіце адказы вышэй.

Пасьля чацьвертай запар нічыі , БАТЭ апусьцілася на другое месца ў ЧБ. Вельмі шкада. Разумею, як цяжка гуляць на два франты. Тым больш, калі на адным з франтоў кожная гульня - бы Сталінградская бітва.
Вельмі страшуся, каб каманда не махнула рукой на лігу Чэмпіёнаў, дзе амаль няма шанцаў, і пачала выпраўляць свае справы ва ўнутраным чэмпіянаце. Адсюль пытаньне. Віктар Міхайлавіч, які б вынік вы выбралі:
1.Прайграць усе матчы у групе Лігі Чэмпіёнаў бяз варыянтаў і супраціву, але перамагчы ў ЧБ.
2. Заняць апошняе месца ў групе ЛЧ набраўшы 4-5 ачкоў, але застацца ў ЧБ зусім без узнагарод.

У маім слоўнікавым запасе не існуе слова «прайграць». Хочацца выступіць удала ў ЛЧ і стаць чэмпіёнам Беларусі.

У маім слоўнікавым запасе не існуе слова «прайграць». Хочацца выступіць удала ў ЛЧ і стаць чэмпіёнам Беларусі.

Віктар, ці ёсць у Вас любімы клуб па-за межамі Беларусі? Напрыклад, за каго Вы хварэлі ў мінулым фінале ЛЧ? Якімі відамі спорту цікавіцеся?
Якія кнігі чытаеце: Якую музыку слухаеце?

МТ

Люблю хакей, біятлён, вялікі тэніс. Цікавіць практычна ўсё. Страшна люблю Формулу-1, дзе мая ўлюбёная каманда «Макларэн». Наконт музыкі – ніякіх перавагаў няма, гэта пад настрой. Кнігі – гэта расейская клясыка. Тое, што не дабраў у школе, цяпер стараюся запоўніць, напрыклад, «Майстар і Маргарыта», «Браты Карамазавы» і г.д.

Ці хацелі б вы ўзначаліць нацыянальную зборную Беларусі? Ці паспрабаваць сілы ў расійскім чэмпіянаце?

Дзед

Вядома ж, усім нам хочацца працаваць вышэй, дасягаць лепшых вынікаў. Буду толькі рады, калі ў сваёй кар’еры буду ўзначальваць зборную. Пакуль я працую ў БАТЭ, гэтая праца прыносіць задавальненьне.

Dobry dzien', Viktar! Vinshuju BATE i Vas asabista z pos'piecham!Khacieu b zapytacca, ci jos'c' kvotak kvitkou dlia zauziatarau BATE na matchy jakija buduc adbyvacca u Europie.

Zaraz u Europie shmat bielarusau i my b khacieli padtrymac bielaruskuju druzhynu.Jak mozhna vyrashyc pytan'nie rezervacyi kvitkou?Kali mahchyma dajcie kali laska, numar teliefona ci e-mail.Dziakuj.

Pos'piekhu!

Зайдзице на сайт www.fcbate.by E--mail fcbate(at)fcbate.by, club(at)fcbate.by

Пресс-служба dsn(at)pressball.nsys.by

Виктор Михайлович, большое спасибо за праздник, который вы и команда подарили всей республике.
Что для вас приоритетнее: очередное чемпионство в РБ или достойное выступление в группе ЛЧ? Будете ли вы жертвовать чемпионатом ради более серъезной подготовки к ЛЧ?

redline

Не падзяляю гэтых двух турніраў. Будзем гуляць у ЛЧ і выйграваць у ЧБ.

А што будзеце рабіць. калі ваш сын сам захоча стаць футбалістам?
Дзякуй за перамогу.

Гэта яго права. Ня буду ні настойваць, умаўляць, падштурхоўваць. Калі захоча, буду рады, а як не, то пастаўлюся з разуменьнем.

По регламенту группы ЛЧ все должны играть одним мячом, поэтому вопросы:
1. УЕФА уже прислала мячи?
2. Какими будете мячами тренироваться? Или разными в зависимости от наступаещего матча?

beezer

УЭФА мячоў пакуль не прыслала. Адносна якасьці мячоў, хочацца пакрытыкаваць нашу фэдэрацыю ў гэтым пляне. Я за тое, каб гуляць адзіным узорам мячоў. Мы адчулі гэта на прыкладзе гульні ў Баўгарыі, Бэльгіі, дзе мячы лепшыя, хутчэйшыя.

Нашы ж вельмі хутка зношваюцца. І я сумняюся, што той колькасьці, што мы атрымалі ад фэдэрацыі, нам ня хопіць.

Хацелася б, каб мяч быў больш якасным.

Шчыры дзякуй БАТЭ і вам, Віктар, асабіста за выхад у групавы этап ЛЧ, пра што яшчэ пару гадоў таму беларускія заўзятары маглі толькі марыць! Абавязкова прыйду падтрымаць БАТЭ на "Дынама".
Пытаньні:1) Як Вы мяркуеце, ці падобен характар гульні БАТЭ ў кваліфікацыйных раундах ЛЧ на гульню клуба "Глазга Рэйнджарс", які ў мінулым сезоне заняў 3 месца ў групе ЛЧ і дайшоў да фіналу Кубка UEFA? Ці ёсьць магчымасьці ў БАТЭ паўтарыць гэты шлях? (альбо нават пераўзысьці яго :) ?)
2) На вашу думку, які характар будзе насіць гульня БАТЭ на групавым этапе ЛЧ?

Зьміцер зь Менску

Нічога немагчымага няма. Усё можа быць. Мы будзем верыць у гэта і рабіць усё магчымае.

Уважаемый Виктор Михайлович, поздравляю Вас и всю команду БАТЭ с выходом в отборочную группу ЛЧ!
У меня следующий вопрос: я нигде не смог найти какие-либо комментарии нашего футбольного руководства по поводу Вашего успеха в ЛЧ, были ли вообще какие-нибудь поздравления от наших спортивных чиновников?

rubec

Прынамсі да нас у разьдзявальню заходзілі спсп. Нявыглас, Вяргеенка, Дмітраніца.

Добры дзень.
Некалькі моўных пытаньняў:)
Ці размаўлялі вы ў дзяцінстве на беларускай мове і якое ўвогуле ў вас стаўленьне да яе? Ці аддалі б вы свайго хлопчыка ў беларускамоўную школу/клас і пры якіх умовах?
Калісьці быў прыемна ўражаны прозьвішчамі гульцоў на футболках жодзінскага тарпеда на мове, ці магчыма такое ў БАТЭ, хаця б у наступным сэзоне?

shtolik

Усё можа быць. Ня бачу праблемаў паміж расейскай ці беларускай мовай.

Виктор .
Добрый день.
Подскажите где будут проходить матчи груп. этапа ЛЧ.стоимость билетов и возможность их достать.

Олег

Стадыён «Дынама», максымальны кошт 30000 рублёў.

як і ўся Беларусь заўзялі сям'ёй за БАТЭ. вельмі перажывалі і радаваліся. лічым, што БАТЭ дамогся выніку заслужана, але шмат хто заўважыў, што камандзе даволі шмат шанцавала на адборачным адрэзку. шмат хто зьвязвае гэты фарт з асобай трэнера :) ці граеце, паважаны трэнер вы ў азартныя гульні з такім фартам."
"куды больш трапіць грошай, што "зарабіла" БАТЭ - у разьвіцьцё "гаспадаркі" БАТЭ (інвентар, пляцоўкі, інфраструктура)", у разьвіцьцё школ футболу (у Барысаве ці ўвогуле па Беларусі), ці ўсё ж на набыцьцё новых гульцоў?"

"ці адбірае БФФ "заробленыя" грошы?"

бусел

Здравствуйте!Спасибо Вам за этот прапздник футбола, за то что Вы сделали для наших болельщиков..у меня 2 вопроса:
1. будет ли оказывать помощь болельщикам в посещении выездных матчей ЛЧ, особенно меня интересует Санкт-Петербург?
2. Ваше отношение к сокращению высшей лиги?

Денис

Пытаньні наконт выезду чакаем на пошту ФК БАТЭ.

Што датычыць скарачэньня, на самым пачатку сэзону я быў супраць. Але цяпер я пераканаўся, што шмат камандаў не адпавядаюць узроўню найвышэйшай лігі. Мяркую, трэба прайсьці скарачэньне. Адным словам, вельмі сумняюся, што нам на гэты момант трэба 16 камандаў.

***

Віктар Ганчарэнка Дзякуй за пытаньні!

Прыходзьце на стадыёны, хварэйце за нас у ЛЧ, мы пастараемся парадаваць вас сваёй гульнёй!

***

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка нарадзіўся ў 1977 г. у Хойніках Гомельскай вобласьці.

Гадунец хойніцкай спартовай школы і сталічнай рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (РВАР). Выступаў за РВАР (1995—1997) і БАТЭ (1998‑2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002). Кар’еру гульца завершыў праз сур’ёзную траўму.

Адукацыя вышэйшая. У 2004 г. скончыў Беларускую акадэмію фізычнай культуры (трэнер па футболе). У 2004 — 2006 гг. працаваў трэнерам дублюючага складу БАТЭ.

Зь лістапада 2007 г. — галоўны трэнер БАТЭ.

АГ, РМ

Фота Юліі Дарашкевіча, відэа Яраслава Сьцешыка

Каментары7

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра10

«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ1

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →