Беларуская чыгунка сумесна з СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» з 10 ліпеня ў тэставым рэжыме арганізавала бясплатны доступ да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi на чыгуначных вакзалах краіны, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Хот-споты сеткі Wi-Fi з'явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у Мінску, Оршы, Маладзечне, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродне, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Хуткасны доступ у сетку забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі.
Запуск паслугі Wi-Fi на ўсіх вакзалах Беларускай чыгункі ў камерцыйную эксплуатацыю плануецца з 25 ліпеня.
Каментары