25 мая (чацвер) умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У паўднёва-ўсходніх раёнах моцныя дажджы. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. + 12°С, па поўдні да + 14°С, максімальная днём +17.. + 23°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
26 мая ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з поўначы Балтыкі. Чакаюцца на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. + 12°С, максімальная днём ад + 14°С па паўночным захадзе да + 22°С па паўднёвым усходзе.
Каментары