ФСБ Расіі затрымала ўраджэнца Цэнтральнай Азіі Аброра Азімава, якога лічаць адным з меркаваных арганізатараў тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.
Адзначаецца, што Аброр Азімаў (1990 года нараджэння) быў затрыманы ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці. Мяркуецца, што ён ажыццявіў падрыхтоўку тэрарыста-смяротніка Акбаржона Джалілава.
На перагоне паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Сянная плошча» пецярбургскага метро 3 красавіка прагрымеў выбух. Ён забраў жыцці 14 пасажыраў, таксама загінуў тэрарыст, які прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. Пацярпелымі былі прызнаныя 102 чалавекі. Следчы камітэт РФ назваў імя мужчыны, які ўчыныіў выбух — ім аказаўся ўраджэнец Кыргызстана Акбаржон Джалілаў.
Каментары