Пасол ЗША ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што амерыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп цалкам падтрымлівае актыўныя дзеянні супраць Расіі пасля завяршэння расследавання, якое тычыцца ўмяшання Крамля ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.
«Мы не хочам, каб якаясьці краіна ўмешвалася ў нашы выбары калі-небудзь», — заявіла Нікі Гэйлі 2 красавіка ў эфіры тэлеканалу ABC, дадаўшы, што няма ніякіх сумневаў, што Расія ўмешвалася ў кампанію 2016 года.
Спецслужбы ЗША раней прыйшлі да высновы, што Расія ўдзельнічала ў прэзідэнцкай кампаніі ў спробе дапамагчы Трампу перамагчы. Сам Дональд Трамп прызнаў, што расійскія спецслужбы на самой справе ўзламалі серверы Дэмакратычнай партыі, але ўдзел Расіі, на ягоную думку, не паўплываў на зыход галасавання 2016 года.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмаўляе ўмяшанне Масквы ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.
Каментары