Пра гэта капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў заявіў у інтэрв'ю прэс-службе барысаўскага клуба.
«Мама падарыла мне на 32-годдзе «Збор твораў Васіля Быкава». І вось нарэшце рукі дайшлі. Разумею, што без практыкі пачынаю забываць беларускую мову, таму і захапіў з сабой томік. Толькі што прачытаў «Мальбара», цяпер чытаю «Доўжык». Творы Быкава прымушаюць часта спыняцца, разважаць, пракручваць у галаве ланцуг падзей. Мяне гэта ў аўтараў і прыцягвае. Вядома, чытанне запавольваецца.
Але на такую справу часу не шкада. Тым больш Быкаў па-сапраўднаму вялікі беларускі пісьменнік. Перакананы, яго кнігі павінны быць у бібліятэцы кожнага, хто паважае нашу культуру», — сказаў Віталь Радзівонаў.
Каментары