На захадзе Мексікі на Раство быў зафіксаваны ўсплёск гвалту. У адным з заходніх штатаў краіны паліцыя знайшла шэсць адрэзаных галоў, а ў суседнім рэгіёне ў той жа дзень былі забітыя сем чалавек.
Адрэзаныя галовы знайшлі ў горадзе Хікільпан-дэ-Хуарэс у штаце Мічаакан, паведамляе мясцовая пракуратура. У апошні час у гэтым штаце працягваюцца жорсткія сутыкненні паміж варагуючымі наркакартэлямі. Ні апазнаць забітых, ні знайсці іх целы пакуль не ўдалося.
Адначасова праваахоўныя органы суседняга штата Герэра паведамілі пра забойства невядомымі дзвюх сем'яў у горадзе Атояк-дэ-Альварэс. Па іх дадзеных, злачынцы ўварваліся дом і застрэлілі сямейную пару і яшчэ адну сям'ю з пяці чалавек.
З сямі забітых трое былі паліцэйскімі. Па папярэдніх дадзеных, нападнікі планавалі забіць аднаго з іх у адплату за яго барацьбу са злачынцамі, але ў выніку застрэлілі ўсіх, хто быў у доме ў момант нападу.
Каментары