Эканоміка55

Дзяржава «вывела» актывы з завода-банкрута. Расійскі інвестар пагражае судом

Расійская кампанія «Гранд Экспрэс», якая з'яўляецца акцыянерам Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода (АВЗ), незадаволеная паводзінамі ўладаў Беларусі. Справа ў тым, што ліквідная маёмасць завода перайшла дзяржаве, а сама юрыдычная асоба запушчана ў працэдуру банкруцтва. У сувязі з гэтым расійскі бок пагражае судом Беларусі, вынікае з ліста «Гранд Экспрэс», дасланага TUT.BY.

Фота: прэс-служба АВЗ

Ідэя стварэння ўласнай вагонабудаўнічай вытворчасці была агучана Аляксандрам Лукашэнкам каля 10 гадоў таму. Заклік быў падтрыманы групай расійскіх і беларускіх кампаній. У 2008 годзе была падпісаная інвестыцыйная дамова. На базе вагонарамонтнага дэпо ў Асіповічах быў створаны «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод». Яго акцыянерамі сталі Беларуская чыгунка (БЧ) (26% акцый) і расійская кампанія «Гранд Экспрэс» (74%).

Праектная магутнасць асіповіцкага завода павінна была дасягнуць 2,5 тысячы грузавых вагонаў і 2 тысяч танк-кантэйнераў у год. Але выйсці на гэтыя аб'ёмы не ўдалося. Улады Беларусі лічылі, што ў гэтым вінаваты расійскі акцыянер, які не толькі марудзіў з уводам завода, не забяспечыў збыт, але і выдаткаваў не абяцаныя прамыя замежныя інвестыцыі, а шматмільённую пазыку пад 11,5% гадавых.

Чытаць цалкам

Каментары5

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага2

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

Алексіевіч: Як пісьменнік я пачалася з «Былога і думаў» Герцэна, а найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі34

Адкуль праўладныя сацыёлагі ўзялі 80% падтрымкі Лукашэнкі5

Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць6

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага2

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →