Спорт88

Еўрагульні: Беларусь прыме столькі відаў спорту, колькі Мінск дазваляе

«Пералік відаў спорту будзе строга адпавядаць той інфраструктуры, якую сёння маем».

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Максім Рыжанкоў ў эфіры тэлеканала АНТ.

Стадыён «Дынама» ў Мінску стане лёгкаатлетычным - на стадыёне будзе больш за 20 тыс. месцаў. Эскіз прадастаўлены «Мінскпраектам» TUT.BY.

«У кааперацыі з намі адпрацаваны будзе пералік відаў спорту, па якіх будуць гэтыя Гульні праводзіцца. Але пералік відаў спорту будзе строга адпавядаць той інфраструктуры, якую сёння маем, — адзначыў Максім Рыжанкоў. — У сувязі з гэтым мы роўна столькі відаў спорту заявім на еўрапейскія гульні, наколькі сёння інфраструктура горада Мінска дазволіць нам іх правесці без сур'ёзных капіталаўкладанняў».

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што беларускаму боку ў плане падрыхтоўкі абяцаная падтрымка і ўжо прадстаўленыя пэўныя кампаніі, якія з'яўляюцца партнёрамі еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і Міжнароднага алімпійскага камітэта, — разам з Беларуссю яны будуць ажыццяўляць маркетынгавую і прамоўшн-праграму з накіраваннем большасці даходаў на пакрыццё расходаў па правядзенню маштабнага спартыўнага мерапрыемства.

Паводле слоў першага віцэ-прэзідэнта НАК, падчас маючых адбыцца Еўрагульняў Беларусь плануе ўжыць такі ж парадак ўезду на сваю тэрыторыю, які дзейнічаў на Чэмпіянаце свету па хакеі ў 2014 годзе.

«Гэта значыць для спартсменаў, удзельнікаў гэта будзе бязвізавы ўезд, для гасцей — мы падумаем, я не гатовы проста зараз сказаць, які будзе механізм, але на ЧС гэта быў ўезд па білеце, які выконваў наогул ролю візы», — нагадаў ён.

Кажучы пра тое, як будзе будавацца ў далейшым работа па падрыхтоўцы мерапрыемстваў, Максім Рыжанкоў адзначыў, што цяпер ідзе збор неабходнай інфармацыі, каб прадметна з рабочай групай, якая створана ў еўрапейскіх алімпійскіх камітэтах, абмеркаваць пералік неабходных пунктаў для ўключэння ў выніковы кантракт для правядзення Еўрагульняў.

Як паведамлялася, рашэнне аб правядзенні ў Беларусі другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе прынята па выніках галасавання на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое прайшло ў Мінску.

Каментары8

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →