З 21 кастрычніка 2016 года аплаціць паслугі тэхагляду ў Беларусі можна з дапамогай сістэмы Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП).
Як паведамілі ў адміністрацыі АРІП, дзякуючы падключэнню да сістэмы аплата тэхагляду даступная ў любым банку, на пошце ці праз інтэрнэт-банк і дыстанцыйныя каналы абслугоўвання, калі яны падключаныя да АІС «Разлік».
У спісе паслуг АРІП тэхагляд даступны для аплаты ў рубрыцы: «Іншыя рэспубліканскія паслугі»; «Белтэхагляд»; «дзяржпошліна (фіз. асобы і ІП)/дзяржпошліна (юр. асобы)».
«Мы пратэставалі праходжанне плацяжоў па новай паслузе і запускаем яе ў масавы доступ. Зараз за гэтую адміністрацыйную працэдуру можна плаціць незалежна ад месца яе праходжання і без неабходнасці падавання квітанцыі», — пракаментаваў старшыня праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» Алег Верамейчык.
Захоўваць і падаваць у якасці дакумента, які пацвярджае плацеж, арыгінал квітанцыі аб аплаце дзяржаўнай пошліны больш не патрабуецца. Прадпрыемства «Белтэхагляд» з дапамогай нумара аперацыі ў АРІП само знойдзе патрэбны яму плацеж.
У выпадку неабходнасці вяртання плацяжу плацельшчыку дастаткова звярнуцца ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы рэгістрацыі.
Каментары