Эканоміка3535

Рознічныя сеткі супраць прыняцця ўказа, які рэгулюе абарот алкаголю

Найбуйнейшыя рознічныя сеткі выступаюць катэгарычна супраць указа, які робіць больш жорсткімі ўмовы рэалізацыі алкагольнай прадукцыі, і прагназуюць негатыўныя наступствы для рынку ў выпадку яго прыняцця.

Пра гэта заяўлена 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.Як паведаміла выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рознічных сетак Таццяна Закжэўская, падрыхтаваны праект указа прэзідэнта прадугледжвае, што алкагольная прадукцыя можа прадавацца толькі з 9.00 да 21.00.

«Акрамя гэтага, праект дзяржаўнага рашэння прадугледжвае стварэнне адасобленых падраздзяленняў ўнутры магазін з асобнымі касамі. Магазінам з плошчай меншай за 300 квадратных метраў будзе нерэальна выканаць гэтае патрабаванне, прыняцце праекта дзяржрашэння прывядзе да неверагодных наступстваў для рынку», — падкрэсліла Закжэўская.

Кіраўнікі буйных рознічных сетак, якія прысутнічалі на прэс-канферэнцыі, заявілі, што прыняцце ўказа ў падрыхтаваным выглядзе прывядзе да закрыцця многіх магазінаў.

«У выпадку прыняцця ўказа з 17 магазінаў у нашай сетцы сем-восем не здолеюць выканаць нормы дакумента. Адпаведна, ад гэтых магазінаў нам давядзецца адмовіцца, каб не дапусціць банкруцтва ўсёй нашай рознічнага сеткі», — заявіў генеральны дырэктар «Пастгандлю» Сяргей Смольскі.

У сваю чаргу гендырэктар рознічнай сеткі «Рублёўскі» Наталля Шаблінская адзначыла, што з 71 крамы сеткі выканаць патрабаванні падрыхтаванага указа здолеюць толькі дзве.

«У 20 магазінах спатрэбяцца сур'ёзныя інвестыцыі, гэта значыць капітальныя выдаткі, для выканання нормаў падрыхтаванага праекта ўказа ў выпадку яго прыняцця. А ў астатніх магазінах мы проста не зможам нічога зрабіць, каб прывесці іх у адпаведнасць з нормамі дакумента», — сказала Шаблінская, падкрэсліўшы, што новаўвядзенні выклічуць скарачэнне рознічнага тавараабароту.

На яе думку, прыняцце такога дзяржаўнага рашэння прывядзе да росту цэн на спажывецкім рынку. «Кампенсаваць страты, звязаныя з рэалізацыяй падрыхтаванага праекта дзяржаўнага рашэння, мы не зможам інакш як павышэннем цэн на рэалізацыю тавараў, чаго нам вельмі не хацелася б рабіць», — падкрэсліла Шаблінская.

Гэтыя асцярогі падзяляе гендырэктар «Еўрагандлю» (сетка магазінаў «Еўраопт») Андрэй Зубкоў. «Рознічны тавараабарот за дзевяць месяцаў знізіўся на 3,1%. Алкаголь прысутнічае ў 40% чэкаў, таму калі будзе прыняты падрыхтаваны праект указа, гэта адназначна прывядзе да далейшага скарачэння тавараабароту», — заявіў ён.

Каментары35

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →