Здарэнні22

Рабаўніцтва і забойства з асаблівай жорсткасцю — у Барысаве абвінавачваюць бацьку і яго непаўналетняга сына

Следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Барысаўскага раёна і яго сына. Іх абвінавачваць у шэрагу наўмысных асабліва цяжкіх злачынстваў.

Увечары 18 студзеня гэтага года ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў адным з прыватных дамоў Барысаўскага раёна знайшлі цела гаспадара, 1954 года нараджэння, з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства неўзабаве затрымалі беспрацоўнага, раней неаднаразова судзімага жыхара Барысаўскага раёна, 1960 года нараджэння, і яго непаўналетняга сына, 1998 года нараджэння.

Расследаваннем устаноўлена, што 17-гадовага хлопца ў злачынства ўцягнуў 55-гадовы бацька.

Вечарам 17 студзеня бацька з сынам прыйшлі ў дом да пацярпелага, сказалі, што хочуць набыць ў яго спіртное. Затым «госці», якія былі нападпітку, справакавалі сварку з гаспадаром і сталі яго жорстка збіваць. Пасля таго як пацярпелы паспрабаваў выбегчы з дому і паклікаць па дапамогу, абвінавачаныя нанеслі яму 9 удараў нажом. Ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр. Бацька з сынам з месца здарэння ўцяклі, скраўшы з хаты прадукты харчавання, грошы, залатыя вырабы, калекцыю манет, у тым ліку юбілейныя (памятныя), і іншую маёмасць на агульную суму больш за 2200 рублёў (22 мільёны недамінаваных рублёў).

Фота: Следчы камітэт

Таксама высветлілася, што раней мужчына схіліў свайго сына да шэрагу крадзяжоў з дачных дамоў у Барысаўскім раёне. Яны пранікалі на тэрыторыю чужых домаўладанняў, у якіх у зімовы перыяд ніхто не пражываў, і выкрадалі каштоўныя рэчы. Пасля скрадзенае збывалі.

Паводле вынікаў расследавання дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Абодва абвінавачваюцца ў крадзяжах, забойстве, учыненым групай асоб з асаблівай жорсткасцю і звязаным з разбоем. Акрамя таго, старэйшаму фігуранту ставяцца ў віну і ўцягванне непаўналетняга ва ўчыненне злачынстваў. Абвінавачаныя ўтрымліваюцца пад вартай.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары2

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў8

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік рады Эдынбурга засыпаў украінскіх бежанак інтымнымі паведамленнямі. Цяпер у яго праблемы5

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі15

Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты3

«Савушкаў прадукт» аб'явіў пра рэбрэндынг24

Ірына Леўшына заявіла, што застанецца ў Беларусі7

У Лукашэнкі заявілі, што Беларусь у Сірыі — не зацікаўлены гулец5

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»2

s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў8

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Галоўнае
Усе навіны →