Свет4646

У Турцыі правалілася спроба вайсковага перавароту

Група вайскоўцаў ад імя арміі абвясціла пра захоп улады ў краіне «для аднаўлення дэмакратычнага ладу». Аднак верныя Эрдагану сілавікі падавілі путч. У ходзе супрацьстаяння загінулі каля 100 чалавек.

AFP

11:45

Паводле апошніх звестак, загінулі 104 чалавекі.

У Турцыі пры спробе вайсковага перавароту загінулі 104 чалавекі, заявіў в.а. кіраўніка Генштаба, генерал Уміт Дундар. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра забітых мяцежнікаў.

9:54

Паведамляецца, што колькасць арыштаваных вайскоўцаў вырасла да 1563 чалавек.

А МЗС Беларусі рэкамендуе сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Турцыю.

8:55

Захоплены арганізатарамі перавароту кіраўнік генштаба Турцыі вызвалены ды знаходзіцца ў бяспечным месцы.

8:35

Турэцкая паліцыя паведаміла, што падчас сутыкненняў ля парламента ў Анкары былі забітыя 16 арганізатараў перавароту.

8:20

Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган заявіў, што верталёт, які атакаваў розныя ўрадавыя будынкі ў Анкары, збіты.

8:08

Турэцкі чыноўнік паведаміў пра адхіленне ад пасады 5 генералаў і 29 палкоўнікаў. У путчыстаў у распараджэнні ёсць яшчэ некалькі ваенных верталётаў, але ўрадавыя сілы гатовыя іх збіць у самыя кароткія тэрміны.

8:06

Удзельнікі спробы ваеннага перавароту заявілі, што рашуча працягваюць барацьбу. Таксама паведамляецца, што арганізатары маюць намер супрацьстаяць усім, хто падтрымлівае дзеючыя ўлады.

7:55

Прапаведнік Гюлен, прыхільнікаў якога Эрдаган абвінаваціў у спробе перавароту, асабіста асудзіў мяцеж.

7:59

У сувязі са спробай перавароту былі арыштаваныя больш за 750 вайскоўцаў. Пра гэта паведаміла турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu. У ліку затрыманых — брыгадны генерал.

7:35

У Анкары збіты другі вайсковы верталёт мяцежнікаў. Верталёт наносіў удары па офісе кампаніі, якая кіруе спадарожнікавай сістэмай Турксат.

6:57

Па дадзеных Reuters, на мосце ў Стамбуле здаліся каля 50 чалавек.

6:53

AFP са спасылкай на крыніцу паведамляе, што з самалётаў вядзецца атака па танках, якія стаяць побач з прэзідэнцкім палацам.

Эрдаган ненадоўга выйшаў да натоўпа, які скандаваў імя прэзідэнта.

Reuters.com

Кіраўнік турэцкай паліцыі Мехмет Лекесіз: у Стамбуле ўсё спакойна, у Анкары працягваюцца сутыкненні.

6:14

У аэрапорце Атацюрка ў Стамбуле пасля начнога перапынку прызямліўся першы самалёт — Turkish Airlines з Лондана.

5:47

У ходзе путчу загінулі 42 мірныя жыхары і 17 паліцэйскіх.

Акрамя таго, 13 салдат, якія спрабавалі заняць прэзідэнцкі палац, былі арыштаваныя. Ці ўключаюцца гэтыя 13 у тыя 130 арыштаваных, пра якія гаварылася раней, невядома.

5:42

І яшчэ паведамленне ад Anadolu: вайсковыя самалёты падняліся ў неба, каб збіць лятальныя апараты.

5:30

СМІ высветлілі, што натхняльнікам і «мозгам» перавароту ў Турцыі стаў былы юрыдычны дарадца генеральнага штаба Турцыі палкоўнік Мухарэм Касэ.

4:57

«Яны нанеслі бомбавы ўдар па гатэлі, пасля таго, як я адтуль з'ехаў. Спроба перавароту, якую распачала невялікая група здраднікаў ваенных, будзе цалкам падаўлена, хай у гэтым ніхто не сумняваецца.

Я застаюся са сваім народам і нікуды не пайду», - сказаў Эрдаган на прэс-канферэнцыі ў Стамбуле.

3:05

Камандуючы спецназам Турцыі генерал Зэкай Аксакалі па тэлефоне заявіў турэцкаму тэлеканалу NTV, што ў тых, хто спрабуе здзейсніць пераварот, нічога не атрымаецца.

Генерал таксама паведаміў, што падчас супрацьстаянняў з мяцежнікамі ёсць забітыя і параненыя, але не стаў прыводзіць іх колькасць.

«Нашы людзі ведаюць, як змагацца з гэтым… Мы кантралюем сітуацыю».

Генерал Зэкай Аксакалі.

3:01

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікае Турцыю да спакою:

«Генеральны сакратар ўважліва сочыць за развіццём падзей у Турцыі. Ён у курсе паведамленняў пра спробу перавароту ў краіне».

Прадстаўнік прэс-службы ААН Фархан Хак.

2:55

Прагучаў выбух у будынку парламента Турцыі ў Анкары. Па сцвярджэнні дзяржаўнага агенцтва «Анадолу» на парламент была скінутая бомба. Паводле інфармацыі Fox News будынак таксама быў абстраляны з верталётаў.

Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі няма, перадае Бі-бі-сі.

2:25

Першыя звесткі аб ахвярах путчу ў Турцыі.

17 паліцэйскіх забітыя ў штаб-кватэры спецназа ў Анкары, перадае дзяржаўнае агенцтва «Анадолу».

Бі-бі-сі ўдакладняе, што не валодае пацверджаннем гэтай інфармацыі з іншых крыніц.

2:16

Абама заклікаў турэцкія партыі падтрымліваць легітымныя ўлады.

Фота REUTERS/ Murad Sezer.

2:14

Знішчальнік турэцкіх ВВС F-16 збіў ваенны верталёт Sikorsky удзельнікаў дзяржаўнага перавароту, паведамляе турэцкі тэлеканал NTV.

2:12

Людзі са сцягамі Турцыі масава выходзяць на вуліцы.

01:39

У Стамбуле — страляніна.

Былы прэм'ер Давутаглу, які сышоў у адстаўку з-за канфлікта з Эрдаганам, заклікаў падтрымаць законна абраны ўрад і выйсці на вуліцы са сцягамі.

У Стамбуле збіраюцца людзі, якія «нязгодныя з ранейшай палітыкай Эрдагана, але якія супраць пераваротаў», — паведамляе карэспандэнт Еўраньюс.

01:13

Верталёты атакуюць штаб-кватэру паліцыі ў Анкары.

01:15

Віцэ-прэм'ер Турцыі Куртулмус заявіў, што ўрад Турцыі ўсё яшчэ кантралюе сітуацыю.

01:12

Reuters: танкі атачылі парламент, танкі адкрылі агонь.

01:11

Reuters: стральба ў аэрапорце Стамбула

01:10

Апазіцыйны лідар Турцыі заявіў, што не хоча дзяржперавароту

01:10

Паведамляецца, што вядзецца абстрэл Анкары з верталётаў, а Эрдаган спрабуе пакінуць краіну. Але аэрапорты закрытыя.

01:05

Уладу ў Турцыі, магчыма, захапілі «гюленісты». Гэта прыхільнікі руху «Хізмет», духоўным лідарам якога з'яўляецца Фетулах Гюлен, былы імам і прапаведнік, і ісламскі грамадскі дзеяч.

Эрдаган неаднаразова казаў, што Гюлен імкнецца зрынуць дзейсны ўрад. Прыхільнікі Гюлена, на думку Эрдагана, стаялі за масавымі акцыямі пратэсту, якія прайшлі ў краіне ў 2013 годзе.

Гюлен у 2013 годзе быў уключаны ў лік 100 самых уплывовых людзей свету па версіі Time, а таксама ў спіс 500 самых уплывовых людзей свету часопіса Foreign Policy.

Раней Эрдаган заявіў, што краіна не можа кіравацца з Пенсільваніі, відаць, намякаючы, што ў Гюлена — «грын-кард»

00:52

Сітуацыя ў Турцыі застаецца няяснай. У Стамбуле і Анкары перыядычна чуваць страляніна. Па Анкары некалькі ўдараў нанесла авіяцыя. 

Вайскоўцы ўзялі пад кантроль некалькі тэлеканалаў. Дзяржаўнае інфармагенцтва працягвае трансляваць інфармацыю ад імя Эрдагана. Доступ да сацыяльных сетак перарываўся.

Эрдаган застаецца на свабодзе і звярнуўся да народу праз скайп.

Прыхільнікі Эрдагана па ягоным закліку выйшлі на вуліцы і спрабуюць заблакаваць рух вайсковай тэхнікі.

00:52

Meduza паведамляе, што, паводле неправераных звестак, Эрдаган плануе атрымаць прытулак у Германіі.

Вайскоўцы абяцаюць новую Канстытуцыю.

00:50

Прэзідэнт Таіп Эрдаган паабяцаў пакараць арганізатараў перавароту па ўсёй строгасці закона. Пра гэта ён заявіў у тэлезвароце ў эфіры CNN Turk.

«Ва ўрада шмат ворагаў. Усе, хто гэтым займаюцца, горка пашкадуюць», — сказаў ён.

00:49

У будынку галоўнага турэцкага тэлеканала ТНТ — выбух, паведамляе Еўраньюс.

00:48

Еўраньюс распавядае, што Турцыя вяртаецца да дэмакратычных каштоўнасцей, якія ўсталяваў Атацюрк, а вайскоўцы заўсёды былі іх гарантам.

00:44

Прыхільнікі Эрдагана выходзяць на вуліцы ў Стамбуле.

00:41

Турэцкая журналістка змагла праз скайп на мабільным тэлефоне звязацца з прэзідэнтам Эрдаганам. Ён не раскрывае свайго месцазнаходжання.

Эрдаган кажа, што вайсковы пераварот у Турцыі незаконны і ён законны прэзідэнт, заклікае да спакою. «Вось вы ж выконваеце свае абавязкі», — пытае ён журналістку.

Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў грамадзян краіны выйсці на вуліцы.

Ён заявіў, што ў краіне здзейсненая спроба бунту, прадпрынятая меншасцю вайскоўцаў. Па словах Эрдагана, гэтая спроба не будзе паспяховай.

Эрдаган заявіў, што застаецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Турцыі. Ён паабяцаў пакараць удзельнікаў мяцяжу.

00:14

Эрдаган едзе ў аэрапорт, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

00:11

Рэзідэнцыю Эрдагана ў Стамбуле ўзялі пад узмоцненую ахову.

00:10

Амерыканскае пасольства ў Турцыі заклікала суайчыннікаў не выходзіць на вуліцу, паведаміў супрацоўнік дыпмісіі.

AFP

00:08

Чакаецца выступ прэзідэнта Эрдагана.

Вайскоўцы звярнуліся праз электронную пошту звярнуліся да СМІ і міжнародных арганізацый з заявай пра звяржэнне прэзідэнта Эрдагана для вяртання да дэмакратычных каштоўнасцей і абароны праў чалавека. Вайскоўцы заявілі, што будуць трымацца міжнародных дамоваў і паважаць правы чалавека.

Работа сацыяльных сетак часткова адноўлена.

Reuters.com

00:23

На ўсёй тэрыторыі Турцыі абвешчаная каменданцкая гадзіна.

00:05

Грамадзяне кінуліся да банкаматаў, каб зняць гатоўку, і да бензакалонак, паведамляе Еўраньюс.

У той жа час у Грэцыі армія прыведзена ў поўную баявую гатоўнасць.

00:02

У Анкары вайскоўцы заклікаюць грамадзян заставацца дома.

00:01

Вайскоўцы захапілі штаб-кватэру кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця.

23:56

Група вайскоўцаў узяла ў закладнікі начальніка генштаба Турцыі Хулусі Акара, паведамляе агенцтва Anadolu ў пятніцу.

23:54

Прэм'ер Грэцыі паінфармаваны аб спробе перавароту ў Турцыі

«Кіраўніцтва Нацыянальнай службы выведкі (NIS) праінфармавала Цыпраса пра спробу перавароту. Пра гэта праінфармавалі таксама лідара апазіцыі Кірыякаса Міцатакіса», — паведаміла крыніца ва ўрадавых колах, адзначае ria.ru.

23:46

Еўраньюс са спасылкай на прадстаўнікоў арміі паведамляе, што пераварот адбыўся, прэзідэнт Эрдаган нейтралізаваны.

У сваю чаргу ria.ru са спасылкай на турэцкія СМІ піша, што Эрдаган знаходзіцца ў бяспечным месцы.

23:40

З'явілася відэа страляніны.

23:39

Турэцкія вайскоўцы заявілі, што захапілі будынак урада. Кіраўніцтва краіны затрыманае.

23:31

Міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле закрыты, усе вылеты адмененыя, а турэцкая ліра ўпала на 3,5%.

23:26

Турэцкая дзяржаўная тэлерадыёкампанія перапыніла вяшчанне.

23:25

Увесь персанал сіл бяспекі і паліцыі ў Анкары тэрмінова выкліканы на службу.

У горадзе заблакаваныя Facebook і Twitter.

«Група вайскоўцаў, выкарыстоўваючы дадзеныя ім паўнамоцтвы і зброю, паспрабавалі здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні… Гэта не зусім дакладна называць пераваротам, але ў любым выпадку, хай нашы грамадзяне будуць спакойныя, мы зробім усё для падтрымання спакою і парадку. Вінаватыя асобы панясуць самае суровае пакаранне», — заявіў турэцкі прэм'ер Біналі Ілдырым па тэлефоне ў эфіры тэлеканала NTV.

Каментары46

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 35

Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

У цэнтры Мінска знікла святло — у тым ліку на плошчы Незалежнасці3

Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў18

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»4

Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →