Свет

У Азербайджане заведзена крымінальная справа супраць незалежнага канала Мэйданы ТБ

Азэрбайджанскія ўлады распачалі справу ў дачыненьні да кіраўніцтва і журналістаў незалежнага каналу Мэйданы ТБ — аднаго зь нямногіх незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія распавядаюць пра падзеі ў краіне.

Паводле словаў юрыста Эльчын Садзігава, які прадстаўляе тэлеканал, расьсьледаваньне вядзе Пракуратура па цяжкіх злачынствах, і яно ўсё яшчэ працягваецца. Абвінавачваньні ў незаконным вядзеньні бізнеэсу, ухіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні паўнамоцтвамі і іншых артыкулах могуць быць прад’яўленыя 15 і больш супрацоўнікам каналу.

Улады спрабуюць зьвязаць дзейнасьць Мэйданы ТБ з жнівеньскімі падзеямі ў Мінгачавіры — чацьвёртым па велічыні горадзе Азэрбайджану. Пасьля таго, як у мясцовым паліцэйскім участку загадкава памёр 27-гадовы Бахруз Гаджыеў, затрыманы за ўжываньне і распаўсюджваньне наркотыкаў, у горадзе пачаліся масавыя пратэсты, якія перарасьлі ў беспарадкі. Паліцыя сьцвярджае, што Гаджыеў зрабіў самагубства, але сваякі затрыманага сьцьвярджаюць, што перад сьмерцю яго катавалі: на пасьмяротных фотаздымках мужчыны нібыта бачныя сьляды паразы электрашокерам і сінякі ад удараў дубінкамі.

Каментары

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?8

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?8

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →