Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні дэпутатаў па выніках Паслання беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, заявіў, што ў другім паўгоддзі паспрабуе павысіць працоўныя пенсіі.
«Нядаўна мне назвалі адну лічбу: за пяцігодку рэальныя даходы насельніцтва больш чым на трэць у нас выраслі — 35%», — зазначыў Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цэны ў Беларусі растуць і, адпаведна, рэальныя даходы пенсіянераў зніжаюцца. «Мы пастараемся ў другім паўгоддзі абавязкова павысіць пенсіі».
Нагадаем, апошні раз пенсіі павышаліся напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў — 1 верасня 2015 года (на 5%).
Паводле звестак статыстыкі, у лютым 2016 года ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне знаходзіліся на ўліку 2 млн. 592,1 тыс. пенсіянераў. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 2 млн. 815,5 тыс. рублёў, што ў 2,3 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.
Каментары